Заяўку накіраваў Нацыянальны аргкамітэт па сьвяткаваньні юбілею Бітвы пад Воршай. Згодна з апублікаванай у заяўцы інфармацыі, аргкамітэт прапануе сьвяткаваньні ў Аршанскім раёне зладзіць 6 верасьня (у найбліжэйшую да 8 верасьня суботу). Папярэдне мяркуецца, што ў сьвяткаваньнях возьмуць удзел каля 450 чалавек.
Згодна з праграмай, якая прапануецца аргкамітэтам, сьвяткаваньне распачнецца а 14:50 на Аршанскім гарадзішчы з масавай экскурсіі. Далей удзельнікі накіруюцца да вёскі Гацькаўшчына, дзе на месцы бітвы пройдуць ўскладаньне вянкоў, малітва за загінулых, выступы навукоўцаў і амбасадараў розных краін, канцэрт. Нацыянальны аргкамітэт плянуе, што ўсе скончыцца прыблізна а 19:00, хоць традыцыйна фэст, прысьвечаны Бітве пад Воршай, пачынаўся ўвечары і заканчваўся толькі ўранку.
orsha.eu