Начальнікі заводзкіх падразьдзяленьняў падманам прымушаюць рабочых са Свабоднага прафсаюзу падпісваць заявы пра перадачу паўнамоцтваў афіцыйнаму прафсаюзу. У сувязі з пачаткам калектыўных перамоваў паміж працоўнымі і працадаўцам на полацкім заводзе “Шкловалакно” начальнікі раздаюць рабочым, якія не ўваходзяць у прадзяржаўны “Белхімпрафсаюз”, падрыхтаваныя блянкі заяў і прымушаюць іх падпісваць. У тэксьце заявы сказана: “Прашу маім ўпаўнаважаным прадстаўніком лічыць першасную прафсаюзную арганізацыю “Белхімпрафсаюз”, сябрам якой я не зьяўляюся…”
Свободный прафсаюз растлумачыў сваім сябрам, што няма неабходнасьці падпісваць гэтую заяву, бо Рада Свабоднага прафсаюзу прыняла рашэньне аб намеры самастойна прадстаўляць сваіх сябраў прафсаюзу ў калектыўных перамовах з працадаўцам “Шкловалакно”. А таксама было прынятае рашэньне пра распаўсюд сярод працоўных заводу аналягічных блянкаў заяў для сябраў “Белхімпрафсаюзу” з даручэньнем Свабоднаму прафсаюзу прадстаўляць іх інтарэсы ў калектыўных перамовах з наймальнікам.
Свабодны прафсаюз - Полацак