Адпаведнае рашэньне мясцовых органаў улады ўтрымлівае мінімум забаронаў у параўнаньні зь іншымі рэгіёнамі Віцебшчыны.
Паводле рашэньня №492 ад 24 чэрвеня 2016 году, разьмешчанага на афіцыйным сайце Мёрскага райвыканкаму пад рубрыкай “Выбары”, пікеты па зборы подпісаў нельга ладзіць толькі на тэрыторыях “установаў адукацыі” і “арганізацыяў аховы здароўя”. У параўнаньні зь іншымі рэгіёнамі, дзе забаронена ладзіць пікеты на чыгуначных і аўтастанцыях, бліжэй чым у 20-ці, а то і ў 50-ці мэтрах ад выканкамаў, судоў, міліцыі і райаддзелаў МНС, рашэньне мёрскіх уладаў надзвычай дэмакратычнае.
Рашэньні ж іншых выканкамаў напісаныя нібыта “пад капірку” і паўтараюць адны і тыя самыя забароны. Апрача хіба што Шаркоўшчынскага раёну: там пікеты забаронена ладзіць яшчэ і ў цэнтральным гарадзкім скверы…
spring96.org