Каля сотні хлопчыкаў – школьнікаў з усёй Беларусі на час папоўнілі шэрагі органаў памежнай службы. На працягу тыдня яны спаборнічалі ў стральбе, удзельнічалі ў ваенна-патрыятычных віктарынах. І наведвалі сьвятыя месцы Полацкай зямлі – манастыры, храмы, саборы. Бо зьлёт, куды прыехалі хлопцы, ня просты, а з праваслаўным калярытам.
Памежныя «фішкі», як гэтая, Ільлю Лабадзе ўжо не ў навіну. На ваенна-патрыятычны зьлёт праваслаўнай моладзі ён прыяжджае з моманту яго заснаваньня. Ільля яшчэ ня вырашыў, хоча ён быць ваяром ці сьвятаром.
Ільля Лабада, камандзір атраду «Перасьвет» (Магілёў): «Праваслаўнаму воіну заўсёды трэба мець сілу духу. Перш за ўсё, у гэтым я ўпэўнены, таму што неаднаразова з гэтым сутыкаўся. І на спаборніцтвах розных. Дапамагае вера».
Павал, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі: «Зьвярніце ўвагу, служба ў царкве, служба ў арміі, мэдычная служба. Гэта адмысловае служэньне Айчыне, народу, людзям. Гэта ня праца, а служэньне. Гэта значыць, чалавек павінен усяго сябе аддаць, дзеля службы Айчыне, дзеля дабра людзей».
Міхаіл Аксянюк, начальнік Полацкага пагранічнага атраду: «Служба на дзяржаўнай мяжы – гэта служба адмысловая. Нездарма казалі: ня кожнаму дадзена права хадзіць па апошніх мэтрах роднай зямлі. І на мяжы служаць хлопцы дужыя, перш за ўсё духам. І вось гэтую духоўнасьць мы спрабуем прышчапляць і выхоўваць у працэсе зносін са сьвятарамі».