Налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Віцебскай вобласьці ў першым месяцы году склала 5 316 850 і за месяц зьнізілася амаль на 550 000 рублёў. Сярэдні заробак па краіне таксама паменшылася.
Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у студзені 2015 году склала 6 023 213 рублёў, і зьменшылася ў параўнаньні са сьнежнем 2014 году на 11,5%, або на 782 800 рублёў.
Рэальная заработная плата (заработная плата, разьлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені 2015 году ў параўнаньні са студзенем 2014 году зьменшылася на 3,5%, у параўнаньні са сьнежнем 2014 году - на 13,6%.
Налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь па абласьцёх і г. Менску
Тройка лідэраў першага месяцу году выглядае наступным чынам:
Менск - 8 235 591 рубель;
Менская вобласьць - 5 892 193 рублі;
Гомельская вобласьць - 5 558 133 рублі.
Сярэдні заробак за студзень у Гарадзенскай вобласьці быў роўны 5 335 135 рублёў, у Віцебскай - 5 316 850 рублёў, у Магілёўскай вобласьці - 5 257 185 рублёў, у Берасьцейскай - 5 166 450 рублёў.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь па асобных відах эканамічнай дзейнасьці ў студзені 2015 году (тыс. рублёў)
Найвышэйшая сярэдняя заработная плата ў студзені бягучага году была ў работнікаў, занятых у дзейнасьці, зьвязанай з вылічальнай тэхнікай, - 23 086 730 рублёў. Таксама высокія паказчыкі зафіксаваныя па такіх відах эканамічнай дзейнасьці, як паветраны транспарт - 14 012 071 рубель, фінансавае пасярэдніцтва - 11 512 573 рублі, вытворчасьць коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў - 11 406 423 рубля.
У студзені 2015 году ў будаўніцтве сярэдняя заработная плата склала 7 022,6 тыс. рублёў, на транспарце і ў сувязі - 6 952,3 тыс. рублёў, у прамысловасьці - 6 256,1 тыс. рублёў, у сельскай гаспадарцы і лясной гаспадарцы - 4 462,7 тыс. рублёў, у адукацыі - 4 439,3 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў - 5 354,3 тыс. рублёў, прафэсарска-выкладчыцкага складу - 6 929,7 тыс. рублёў.
Заработная плата работнікаў аховы здароўя склала 4 997,1 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата лекараў склала 8 058,7 тыс. рублёў, сярэдняга мэдычнага пэрсаналу - 4 988,2 тыс. рублёў.
Нагадаем, вядзецца пра сярэднія паказчыкі па галінах і пра налічаную зарплату, то бок пра сумы без уліку розных вылікаў.
ximik.info