Палітвязень Андрэй Гайдукоў, па зьвестках праваабаронцаў, 6 красавіка быў пераведзены з калёніі ў Магілёве ў папраўчую калёнію “Віцьба-3”. 8 траўня сканчаецца тэрмін ягонага зьняволеньня, і таму прычыны такога пасьпешлівага пераводу патлумачыць цяжка.
Магчыма, перад вызваленьнем на палітвязьня ўзмацняецца ціск, і паколькі сьледзтва над ім і сам суд адбываліся ў Віцебску, дык, імаверна, мясцовыя сілавікі пажадалі трымаць Гайдукова “пад рукой”, у калёніі, з больш жорсткім рэжымам.
Андрэй Гайдукоў быў узяты пад варту 8 лістапада 2012 году, і пасьля сьледзтва, якое праводзілі супрацоўнікі КДБ, асуджаны 1 ліпеня 2013 году паводле часткі 1 артыкулу 14 і артыкулу 356-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (замах на ўстанаўленьне супрацоўніцтва са спэцыяльнай службай, органам бясьпекі або разьведвальным органам замежнай дзяржавы) да 1,5 гадоў пазбаўленьня волі.
Напісаць палітвязьню можна на наступны адрас: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба, ПК-3
spring96.org