У сувязі з захворваньнем сьвіней прыпынены экспарт сьвініны з тэрыторыі Віцебскай вобласьці. Гэткае рашэньне ўтрымліваецца ва ўказаньні № 02/2526 ад 1 ліпеня 2013 году, апублікаваным на сайце дэпартамэнту вэтэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня.
Фонд “My razem” (Польшча) абвяшчае конкурс эсэ “Жанчыны – мы разам!”. Праект ажыцьцяўляецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча “Польска-беларускае ўзаемадзеяньне 2013” („Wspólne Działania Polsko-Białoruskie 2013”), у супрацоўніцтве з Камітэтам абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць” (Беларусь). Удзел у конкурсе эсэ возьмуць жанчыны зь Беларусі ды Польшчы, каб падзяліцца сваім досьведам у справе барацьбы з рэжымам. Працоўныя мовы конкурса: польская, беларуская, руская.
Палітвязень Павал Севярынец лічыць сьвята 9 траўня – сьвятам са сьлязамі ў вачох. Павал згодны з публіцыстам Алесем Чайчыцам, што 9 траўня – гэта “ідэалягічны кастыль для безыдэйных рэжымаў”.
Традыцыйна 10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, вызначылі найлепшых журналістаў, адвакатаў і праваабаронцаў. Праваабаронцам году назвалі Любоў Кавалёву.
Па справе выбуху каля КДБ у Віцебску затрыманым застаецца адзін чалавек. Астатніх падазраваных сьледчыя Сьледчага камітэту адпусьцілі. Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».
Былы кіраўнік БТ Аляксандар Зімоўскі, які пасьля сваёй адстаўкі трывала асеў ў Расеі, ня верыць у магчымасьць датычнасьці беларускай апазыцыі да выбуху ля будынку віцебскага КДБ. Як лічыць экспэрт, гэтыя “сыгналы нацыянальнаму лідэру” зыходзяць ад беларускіх сілавікоў.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» (БХД) Павал Севярынец заклікаў маладых хрысьціянскіх дэмакратаў актыўна працаваць зь людзьмі на карысьць Беларусі.