Пытаньне наконт узьвядзеньня мэмарыяльнага аб'екту ў памяць жыхароў Віцебску, якія былі рэпрэсаваныя ў пэрыяд 30-х – 50-х гадоў XX стагодзьдзя, можа быць разгледжанае пры наяўнасьці фундатарскіх сродкаў.
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці прыцягнуў да адміністрацыйнай адказнасьці індывідуальнага прадпрымальніка, які прыняў 200 эўра у якасьці авансу за рамонт аўтамабіля. Якасьць паслуг прадпрымальніка не задаволіла кліента, і той зьвярнуўся з заявай у кантрольны орган.
Аднавіць на працы Аксану Мушкат і выплаціць ёй грашовую кампэнсацыю ў памеры больш за восем мільёнаў беларускіх рублёў – такое рашэньне вынес судзьдзя Глыбоцкага раённага суду Станіслаў Трапук у дачыненьні да Глыбоцкай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
На актывіста аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Андрэя Гайдукова склалі пратакол за акцыю салідарнасьці са зьніклымі беларускімі палітыкамі, якую ён правёў 16 лістапада ў Наваполацку.
Віцебскі абласны суд пацьвердзіў рашэньне Полацкага суду, які раней адмовіўся разглядаць па сутнасьці пытаньне наконт дыскрымінацыі рабочых. 16 лістапада судовай калегіі хапіла дзесяці хвілін, каб адмовіць у задавальненьні скаргі былому рабочаму заводу «Полацак-Шкловалакно» Віктару Стукаву, які патрабаваў разгледзець у судзе факт дыскрымінацыі з-за яго ўдзелу ў свабодным прафсаюзе.
Больш за два гады мінула з таго часу, як вядомы ў Віцебску апазыцыянэр, сябра КХП БНФ, былы палітвязень Сяргей Каваленка стаў студэнтам Сядлецкага ўнівэрсытэту ў Польшчы. За гэты час імя актыўнага змагара з рэжымам амаль зьнікла са старонак інтэрнэт-выданьняў. Таму, мяркуем, чытачам Віцебскай вясны будзе цікава даведацца пра тое, чым цяпер жыве гэты неардынарны ва ўсіх адносінах чалавек.
12 лістапада адбылося некалькі сустрэчаў вядомых менскіх літаратараў зь віцебскай публікай. Першая зь іх прайшла ў адным з унівэрсытэтаў гораду над Дзьвіной, другая – у бітлз-клюбе «Паддашак», што на вуліцы Кастрычніцкай.
У Віцебскім абласным судзе 16 лістапада будзе разгледжаная скарга наконт пытаньня прызнаньня факту дыскрымінацыі ў працоўных адносінах. Раней суд Полацку адмовіўся прызнаваць факт дыскрымінацыі ў дачыненьні да былога рабочага ААТ «Полацак-Шкловалакно» Віктара Стукава за ўдзел у Свабодным прафсаюзе, на гэтае рашэньне і пададзеная скарга ў Віцебск.