Пікеты, заяўкі на правядзеньне якіх Павал Левінаў падаваў у адміністрацыі Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў Віцебску, мусілі прайсьці 10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека. Улады забаранілі іх, нягледзячы на тое, што працягласьць кожнай зь дзьвюх акцыяў, у адпаведнасьці з заяўкамі, складала б толькі... адну сэкунду.
Праваабаронца Валер Місьнікаў ня змог дамагчыся ад дзяржавы справядлівай аплаты за спажытую энэргію для дачнікаў, якія пражываюць па-за горадам падчас дачнага сэзону.
26 лістапада беларусы адсьвяткавалі 85-я ўгодкі з дня народзін пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча. Кожны, хто прыгадаў чарговую гадавіну, адзначаў яе па-свойму, але той пашаны і ўдзячнасьці, якой заслугоўвае Ўладзімер Сямёнавіч, ягоныя сваякі і прыхільнікі так і не дачакаліся.
Жыхарам Воршы, якія прасілі аднавіць абвяшчэньне прыпынкаў у аўтобусах на беларускай мове, кіраўніцтва аўтапарку даслала адказ. Сэнс адказу такі: «Беларускамоўныя абвесткі – ня наш клопат».
На полацкам вытворчым аб’яднаньні “Полацак-Шкловалакно” ствараецца адзіная прафсаюзная камісія для падпісаньня калектыўнай дамовы з адміністрацыяй. Чальцы суполкі Свабоднага прафсаюзу, якая дзейнічае на прадпрыемстве, ужо вызначыліся з асобай, якая будзе іх прадстаўляць у гэтай камісіі.
20 лістапада ў Воршы адбыўся паказ фільму «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня», прэзэнтацыя кнігі «Сьмяротнае пакараньне ў Беларусі» і дыскусія на тэму «Сьмяротнае пакараньне – гэта забойства».
Восеньскі прызыў ва Ўзброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь у самым разгары. Менавіта ўвосень прызываецца дзьве траціны беларускіх маладзёнаў, апошнія зь якіх 30 лістапада мусяць трапіць у вайсковыя часткі.
Аддзел міліцыі Віцебскага раёну пастанавіў адмовіць актывісту партыі КХП БНФ Яну Дзяржаўцаву ў распачынаньні крымінальнай справы па факце зьнікненьня пяці крыжоў, усталяваных у лесе паблізу вёскі Хайсы на меркаваным месцы расстрэлаў грамадзян падчас палітычных рэпрэсіяў у 30-х - 40-х гадох мінулага стагодзьдзя.
Адміністрацыя калёніі №14, што знаходзіцца на станцыі Навасады Барысаўскага раёну Менскай вобласьці, перавяла праваабаронцу Міхаіла Жамчужнага ў атрад №18. Пра гэта вязень паведаміў у чарговым лісьце віцебскаму праваабаронцу Леаніду Сьвеціку.
Як стала вядома, выраб і ўсталяваньне ў цэнтральнай частцы Віцебску помніку сям'і наўгародзкага князя Аляксандра «Неўскага» перайшло ў практычную плашчыню. Для выкананьня ўсіх работ коштам у 3,4 мільярду рублёў гарадзкія ўлады вырашылі ажыцьцявіць збор дабрачынных адлічэньняў і прапанавалі прадпрымальнікам пералічыць ня менш як па 50 тысяч рублёў на спэцрахунак, адкрыты ў адным з банкаў.