У Рэспубліцы Беларусь распрацоўваецца праект дэкрэту прэзыдэнта, які прадугледжвае абмежаваньне месцаў продажу электронных парагенэратараў (электронных цыгарэтаў) і вадкасьцяў да іх, а таксама забарону іх продажу асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў. Такі адказ атрымаў віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зь Міністэрства гандлю, куды зьвярнуўся з адпаведнай прапановай.
Здаецца, віцебская ўлада дала слабіну і ўсё ж «прагнулася» пад беларусафобскім шансанье. Віктар Каліна атрымаў дазвол на правядзеньне канцэртаў на тэрыторыі Віцебскай вобласьці. Довады віцебчукоў, што гастрольная дзейнасьць гэтага грамадзяніна падрывае нацыянальныя інтарэсы і пагражае бясьпецы, бо сее міжнацыянальную варожасьць, здаліся ўладам ня вартымі ўвагі.
За пару дзён актывісты сабралі некалькі сотняў подпісаў. Акцыя, якая зьяўляецца агульнарэспубліканскай, працягнецца да 17 лютага, а пасьля сабраныя подпісы будуць перададзеныя ў адміністрацыю прэзыдэнта, Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Савет Міністраў.
Кіраўніком кааліцыі на альтэрнатыўнай аснове быў абраны Ўладзімер Кійко, які прадстаўляе партыю БНФ, а яго намесьнікам – Роберт Кузьняцоў з «Народнай Грамады». На сустрэчы прысутнічаў Мікола Статкевіч, адзін зь лідэраў беларускай апазыцыі. які браў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі ў 2010 годзе, за што і быў затым зьмешчаны за краты і прызнаны сусьветнай супольнасьцю як палітвязень.
На ўліку ў першаснай арганізацыі Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) заводу ААТ «Полацак-Шкловалакно» знаходзяцца 369 сябраў Свабоднага прафсаюзу. Якія захады рабіла пяршоўка дзеля абароны сацыяльна-эканамічных інтарэсаў работнікаў – пра гэта распавялі нам прафсаюзныя лідэры прадпрыемства.
У Полацку ўжо год існуе праваабарончая арганізацыя, створаная мясцовымі юрыстамі. Праваабаронцы ўтварылі аб'яднаньне ў форме простага таварыства, падпісаўшы дамову сумеснай дзейнасьці па аказаньні грамадзянам бясплатнай юрыдычнай дапамогі.
Трэнінг, які праходзіў ў Рэгіянальным рэсурсным цэнтры па разьвіцьці дадатковай адукацыі дарослых, арганізавала грамадзкая арганізацыя «Хрысьціянская садружнасьць дарослых і маладых». Вядоўцам сэмінару выступіла Вольга Лукіна, праектны мэнэджэр YMCA Беларусі і рэгіянальны каардынатар па ўмацаваньні рухаў і праектным мэнэджмэнце YMCA Эўропы.
Падчас падвядзеньня вынікаў 2016 году Беларуская асацыяцыя журналістаў адзначыла добрую арганізацыю працы філіяў БАЖ у Віцебскай вобласьці. Дыплёмамі БАЖ былі ўганараваныя актывісты трох раённых арганізацыяў Віцебшчыны: Глыбоцкай, Полацкай і Віцебскай. Прычым Віцебскае аддзяленьне БАЖ ужо другі год запар становіцца пераможцам сярод усіх суполак Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Дачны пасёлак Усход пад Воршай мясцовыя жыхары перайменавалі ў «Далёкі Ўсход». А ўсё таму, што дабрацца да сваіх участкаў уладальнікам досыць складана. Адзіны праезд – праз поле, і той праз масавую забудову прыгараду рызыкуе зьнікнуць. Многія дачнікі – пэнсіянэры – жывуць у загарадных дамох круглы год. Аднак калі што здарыцца – ані хуткая, ані пажарная прыехаць да іх ня могуць.