22 траўня судзьдзя Кастрычніцкага суду Віцебску Алеся Жарыкава прызнала журналіста тэлеканалу «Белсат» вінаватым у вырабе і распаўсюдзе інфармацыі без акрэдытацыі.
Тацяну Смоткіну і Зьмітра Лупача суд прызнаў вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ. Незалежных журналістаў судзілі за сюжэт, паказаны на спадарожнікавым тэлеканале «Белсат», дзе апавядалася пра дом № 142 па вуліцы Леніна ў Глыбокім.
З 11 па 14 траўня ў Летуве прайшоў дзясяты міжнародны летні лягер MediaBarCamp. Зь Віцебску ўдзел у форуме ўзялі прадстаўнікі Рэспубліканскага дасьледча-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду», сябры ініцыятывы Vitebsk4Me, партыйныя актывісты «Справядлівага сьвету» і маладыя сацыял-дэмакраты. Расказаць пра імпрэзу мы папрасілі віцебскіх гаварыпраўдаўцаў Алега Квяцінскага і Марыю Казлову.
«Мяне перавялі ў ПК №11 . Я расцэньваю гэта як перамогу над адміністрацыяй ПК №14 , бо дастаў доказы фальшаваньня ўсіх маіх парушэньняў рэжыму шляхам апытаньня сьведак-вязьняў. Яны далі пісьмовыя паказаньні на маю карысьць і папрасілі запрасіць іх у суд», – паведаміў палітвязень у чарговым лісьце віцебскім праваабаронцам.
У сацсетцы “УКантакце” распаўсюджваецца “разьвітальны ліст” ад імя выкладчыцы Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Тамары П. У лісьце гаворыцца пра намер 48-гадовай жанчыны звольніцца з ПДУ, прадаць кватэру і назаўжды зьехаць з Наваполацку. Прычына – порнаролік зь яе ўдзелам, зьняты яе партнэрам пяць гадоў таму: відэа быццам бы распаўсюджваецца “ў лакальнай сетцы праваахоўных органаў па ўсёй Рэспубліцы Беларусь”.
Барыс Хамайда – бадай, адзін з самых адданых прыхільнікаў і распаўсюднікаў незалежнай прэсы ў краіне. У Сусьветны дзень свабоды прэсы, 3 траўня, сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) падарылі яму простыя, але сымбалічныя падарункі.
У полацкага прадпрымальніка і грамадзкага актывіста Генадзя Бердзянёва міліцыя забрала пляншэт для праверкі прыкмет крымінальнага злачынства. Бердзянёва абвінаваціў іншы прадпрымальнік у публічнай абразе прэзыдэнта ў сацыяльнай сетцы «Аднакласьнікі». 4 траўня заканчваецца тэрмін праверкі міліцыяй наяўнасьці складу злачынства ў дзеяньнях Генадзя.
Скаргу Паўла Левінава на пастанову судзьдзі Кастрычніцкага суду Іны Грабоўскай ад 17 красавіка разглядала судзьдзя Віцебскага абласнога суду Ірына Смалякова. Згодна з рашэньнем суду ніжэйшай інстанцыі, праваабаронца прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці на падставе часткі 1 артыкулу 23.34 КаАП за ўдзел у масавых мерапрыемствах 25 і 26 сакавіка ды пакараны 15-цю суткамі арышту.
Наваполацкі суд 26 красавіка адмовіў грамадзяніну Зьмітру Салаўёву ў разглядзе ягонай скаргі на рашэньне гарвыканкаму. Зьміцер мяркуе, што рашэньне мясцовай улады пра месца правядзеньня масавых мерапрыемстваў і аплату за іх парушае яго права на мірныя сходы.