У Віцебску, як і ў іншых буйных гарадох краіны, 19 лютага адбыўся стыхійны сход месьцічаў, ня згодных з патрабаваньнямі т.зв. «Дэкрэту аб дармаедах». У горадзе на Дзьвіне не было тысячаў удзельнікаў, як, прыкладам, у гэты дзень у Гомелі ці раней у сталіцы. Але больш як 200 чалавек, не задаволеных сытуацыяй у краіне, што сабраліся разам на плошчы Перамогі, – такога тут не бывала ад часоў «маўклівых акцыяў» 2011 году.
Жаночая суполка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі - Грамада (БСДП) абмеркавала, якія захады яны могуць рабіць супольна дзеля вырашэньня агульных праблем жанчын: беспрацоўе, нізкія заробкі і г.д. У сустрэчы ў Наваполацку ўдзельнічалі сябры партыі зь Віцебскай вобласьці і запрошаныя прадстаўнікі грамадзкіх арганізацыяў Полацкага рэгіёну.
Жытло віцебскага лідэра Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) Уладзімера Кійко нечакана наведалі міліцыянты. Уварваньне супрацоўнікаў аховы правапарадку актывіст лічыць спробай застрашыць яго напярэдадні анансаванага БНК Маршу абураных беларусаў, які мусіць адбыцца ў Менску 17 лютага.
Тлумачыць палажэньні дэкрэту №3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» жыхарам Віцебску праваабаронца Леанід Сьвецік меў намер 15 лютага падчас пікету, заяўку на правядзеньне якога ён падаваў у адміністрацыю Чыгуначнага раёну гораду. Аднак, чакана, заяўку мясцовыя ўлады не задаволілі і пікет забаранілі.
Віцебскі «барацьбіт за праўду» доктар Ігар Пастноў, які цягам некалькіх гадоў неаднаразова зьвяртаўся ў праваахоўныя органы з заявамі пра распачацьце крымінальнай справы ў дачыненьні да былога старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту Аляксандра Косінца, ізноў актывізаваўся.
Ва ўсіх раёнах Віцебскай вобласьці пракуратурай выяўленыя парушэньні парадку правядзеньня працэдур дзяржаўных закупак, што стварае спрыяльную глебу для карупцыі.
Адны харчовыя крамы ААТ «Базыс-Наваполацак» закрыліся, у другіх значна звузіўся асартымэнт тавараў. Як зьменіцца становішча спраў у найбліжэйшай пэрспэктыве?
Мэдаль стане своеасаблівым падарункам на 23 лютага. Пра незвычайны, але вельмі надзённы мэдаль паведамляе «Наша Ніва». Яе зрабіў майстар-рамесьнік зь Віцебску.