Асноўная частка працоўных мігрантаў у Віцебску прадстаўленая грамадзянамі Ўкраіны, якія занятыя ў сельскай гаспадарцы, КНР і Латвіі - будаўнічая і лесанарыхтоўчая галіны адпаведна, паведаміла газэце “Витебские вести” начальніца аддзяленьня па грамадзянстве і міграцыі Чыгуначнага раёну Віцебску Тацьцяна Феакцістава.
“Толькі ў Чыгуначным раёне Віцебску ў цяперашні час 1061 іншаземец мае дазвол на пастаяннае пражываньне ў Рэспубліцы Беларусь і 117 замежнікаў атрымалі дазвол на часовае пражываньне. У 2013 годзе па часовую рэгістрацыю ў аддзяленьне па грамадзянстве і міграцыі Чыгуначнага РАУС Віцебску зьвярнулася 495 грамадзян іншых дзяржаў. Для таго каб прыняць на працу мігранта, працадаўцу неабходна аформіць на яго імя адмысловы дазвол на права заняцьця працоўнай дзейнасьцю, а таксама заключыць зь ім працоўную дамову (кантракт). Дарэчы, цягам 2013 году ў Віцебскай вобласьці было выдадзена і падоўжана 533 такіх дазволаў”, - распавяла Тацьцяна Феакцістава.