Прадпрымальнік Уладзімер Журба мае 40-гадовы досьвед працы. Ён зьвярнуўся да ўраду з адкрытым лістом, у якім заявіў пра разбурэньне чыноўнікамі малога і сярэдняга вытворчага бізнэсу.
Начальнік управы па будаўніцтве ГЭС «Віцебскэнэрга» Іван Пугачоў абвясьціў, што летась грамадзкае абмеркаваньне прайшло неналежным чынам, і трэба яго праводзіць нанова. Адначасова, ён не гарантуе бясьпеку тым дачнікам, якія застануцца пры сваіх пабудовах на свой страх і рызыку.
У рамках мерапрыемстваў па кантролі за даходамі грамадзян, якія ня ўдзельнічаюць у фінансаваньні дзяржвыдаткаў, паводле дэкрэту №3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» інспэкцыяй ІМПЗ па Віцебскай вобласьці ў тысячы жыхароў рэгіёну выпатрабаваная дэкларацыя пра даходы і маёмасьці. Па выніках праверкі двумстам зь іх прад'яўлены да выплаты падаходны падатак на агульную суму 1,3 мільярду рублёў.
Жанна Ціханенка пражывае ў трохпакаёвай кватэры на праспэкце Ф. Скарыны, 38, у Полацку. Паводле яе слоў, пасьля нядаўняга рамонту пад'езду, зробленага па ініцыятыве мясцовага ЖКГ, камунальнікі выставілі ёй рахунак амаль у 2 мільёны рублёў. Уласьнікі «аднушак» павінны заплаціць мільён, «двушак» - амаль 1,5 мільёну рублёў.
Эканамічны суд Віцебскай вобласьці вынес рашэньне аб банкруцтве зь ліквідацыяй ААТ "Віцебскі вінаробны завод" (ААТ "ВіцВін"), паведаміў судзьдзя Анатоль Гурэеў.
У карпункт газэты «Рэспубліка» патэлефанавалі занепакоеныя вяскоўцы і паведамілі, што ў мікрараёне пасёлку Руба Віцебскай вобласьці няма чым дыхаць. На думку заяўнікаў, прадпрыемства па перапрацоўцы даляміту павялічыла выкіды пылу ў атмасфэру.
Скасаваньне льготных крэдытаў ударыла па малазабясьпечаных сем'ях. Жыхарка Полацку Надзея Язьмер ініцыявала на пляцформе Change.org збор подпісаў за аднаўленьне выдачы льготных крэдытаў і зьвяртаецца ў тэксьце да прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова.