Першы ж дзень працы ва Ўльянаўску Віцебскага кірмашу сельгасвытворцаў з Рэспублікі Беларусь азмрочыўся непрыемнай гісторыяй. Як прывід зь «ліхіх 90-х», да іх пад'ехала белая «Таёта», зь якой выйшлі трое моцных маладых хлопцаў у характэрных спартыўных гарнітурах...
Камэрцыйны дырэктар ТАА «Віцебскгандалькірмаш» Людміла Дубава распавяла мясцовам інтэрнэт-выданьню, што хлопцы, імаверна, чакалі іх загадзя і падышлі зараз жа, як толькі беларусы пачалі раскладваць намёты. Размову яны павялі канкрэтную: зьбірайце шмоткі і вымятаецеся адсюль. Пачуўшы адказ, што гэта ня ім вырашаць, хлопцы падарылі кіраўніцтву беларусаў вогнетушыцель. «Ён вам хутка спатрэбіцца», - шматзначна заявілі яны і зьехалі.
Што гэта было: рэальны наезд нейкіх малойчыкаў, якія трохі пераблыталі гістарычныя эпохі, або гэтая гісторыя больш складаная, чымся здаецца на першы погляд? Кіраўніцтва ААТ «Аграпрампарк», які запрасіў беларускую кампанію папрацаваць ва Ўльянаўску, пацьвердзіла факт інцыдэнту і дадало, што на ўсялякі выпадак ужо забясьпечыла кірмаш аховай. Начальнік прэс-службы УМУС па Ўльянаўскай вобласьці Аляксей Рыжоў таксама паведаміў, што паліцыя ў курсе справы: зь беларусамі пагутарылі, правялі апэратыўную працу. Але прадстаўнікі кампаніі адмовіліся пісаць заяву ў паліцыю, а апэратыўныя крыніцы паказалі, што ніхто зь мясцовых на кірмаш не «наяжджаў», піша ulpressa.ru.
Як распавялі канфідэнцыйныя крыніцы ў рэгіянальным УМУС, мясцовыя браткі ня дурні, каб зьдзяйсьняць такое - з-за нейкіх трох адмарозкаў можа быць папсутая міжнародная інвэстыцыйная рэпутацыя ўсяго рэгіёну.
Паводле слоў апэратыўнікаў, найхутчэй, магчымы варыянт, што гэта разборкі паміж самімі прыежджымі вытворцамі: ва Ўльянаўскай вобласьці працуе не адзін беларускі вытворца, і цалкам магчыма, што да Віцебскага кірмашу сельгасвытворцаў «пад'яжджалі» хлопцы ад іх канкурэнтаў.
camarade.biz