Сьнегавая гармата ў гарналыжным цэнтры ў Рубе маўчыць, пад'ёмнік сумуе ў нерухомасьці, ратрак (сьнегаўшчыльняльная машына) бачыць сны пра лепшыя часы. Сытуацыю растлумачыў трэнэр па горных лыжах вицебскага абласнога цэнтру алімпійскага рэзэрву Сяргей Радзевіч. Усё банальна: на гару перасталі падаваць электрычнасьць. Без электрычнасьці не працуюць ні гармата, ні пад'ёмнік. І калі запрацуюць - невядома.
«Раней за сьвятло плаціў ААТ "Даляміт", і ніколі ніякіх праблем не было. А потым, з прычыны нейкіх абставінаў і плыняў - ня ведаю, каму гэта ўсё перашкаджала! - вырашылі, што ў Рубе трэба абрубіць. Галоўны энэргетык "Даляміту" пайшоў і сказаў, што гэтая гара нікому не патрэбная, маўляў, яна не працуе. А там ўзялі і папросту вырубілі сьвятло...» - распавёў Сяргей Радзевіч.
Сяргей адбіваецца ад тэлефанаваньняў ахвотных пакатацца, тлумачачы, што ўсё можа вырашыцца не раней, чымся праз два тыдні. І што ад яго тут залежыць няшмат. Паводле яго слоў, гара цяпер знаходзіцца пад апекай цэнтра алімпійскага рэзэрву. І ЦАР згодны плаціць за ўсё, таму што дзецям трэба трэнавацца. Але ёсьць закавыка. Пад'ёмнік і гармата знаходзяцца ва ўласнасьці «Даляміту».
Каб аплаціць іх падлучэньне, «Даляміт» павінен перадаць іх ЦАРу (і яны ня супраць). Але каб перадаць іх - ён павінен атрымаць дазвол міністэрства... «І ня факт яшчэ, што, калі прыйдуць паперы аб перадачы на балянс ЦАРу, у нашых энэргаарганизацыях ня выдумаюць яшчэ чаго-небудзь...» - з пэсімізмам заключае трэнер. Выхадам можа быць набыцьцё магутнага бэнзагенэратару. Але і тут усё ўпіраецца ў грошы. Тым больш, што энэргазатратную гармату ніякі бэнзагенэратар ня выцягне (толькі пад'ёмнік).
«А гэтая горка рэальна вельмі добрая для трэнаваньняў. Практычна гэта адна з найлепшых горак у Беларусі. У Менску яны мільёны даляраў ўклалі ў той жа Курасоўшчыне, а тут... вось лапаткай падраўнуй яе - і добра», - кажа Сяргей Радзевіч.
У турыстычных каталёгах рубовские горы праходзяць як «гарналыжны цэнтар». Але «цэнтрам» тут і ня пахне. З сэрвісу - толькі вясковы сарцір зялёнага колеру. Ды пракат лыж, цэны за які пакуль ня вызначаныя ("Якія цэны, калі гара стаіць?.."). Надалеко ад спуску стаіць хата, якая раней выкарыстоўвалася ў якасьці распранальні для юных гарналыжнікаў. Але зь нядаўніх часоў ўваходзіць у яго сувора забаранілі (будынак належыць ЖКГ).
«Мы гэтай хатай карысталіся гадоў 15. І ніхто нас не чапаў. Дык вось зараз нас у гэтую хату не пускаюць. Летась дайшло да суду. Мяне судзілі, бо я туды сунуўся. Уявіце: мароз, дзеці цягнуць лыжы на плячох, у іх соплі цякуць, змакрэлі, пакаталіся, зьмерзьлі, і ўсё - хварэюць. Зразумелая рэч, я адкрываў замок, упускаў дзяцей і падпальваў печку. І гарбаткі можна было папіць...» - тлумачыць Сяргей.
Становішча пагаршаецца тым, што тэрыторыя гары вызначаная як апоўзьневая зона(дарэчы, менавіта з-за апоўзьня, што здарыўся аднойчы, былы гаспадар хаты адмовіўся тут жыць, хату ў выніку выкупіла дзяржава). Гэта значыць будаўніцтва якіх-небудзь аб'ектаў сэрвісу тут забаронена.
«Ну і вось, як укладваць сюды грошы? Я магу ўкладваць сваю працу, задарма. Ідзеш, бачыш гарбіну - ускопваеш. У выніку за некалькі гадоў атрымаўся добры схіл, ідэальны практычна. Калі з фэдэрацыі прыяжджалі, зірнулі: дык гэта ж наша гара... А колькі мільёнаў даляраў заплацілі за тую Курасоўшчыну!..»
Яшчэ з 2005 году ходзяць размовы і лунаюць праекты пра будаўніцтва ў Рубе ці то курорту, ці то «аздараўленча-забаўляльнага цэнтру». Нібыта маецца нават эскізны праект (бюджэт 4 млн. эўра), які прадугледжвае будаўніцтва добраўпарадкаванага гатэлю і аб'екту грамадзкага харчаваньня... Але пакуль што ратрак бачыць сны пра лепшую будучыню...
extremal.by