У Віцебску кіраўнікам прадпрыемстваў рассылаецца факсаграма з загадам арганізаваць працу ў сьвяточныя дні 24-25 сьнежня. Адпаведны дакумэнт падпісаў кіраўнік адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску Мікалай Арлоў.
Кіраўнікам «у сувязі з дапушчаным у студзені-лістападзе 2012 году адставаньнем ў вытворчасьці прадукцыі прамысловасьці па асноўных таварных групах, неабходнасьцю падвышэньня заработнай платы да вызначанага Кіраўніком дзяржавы ўзроўню» прапануецца арганізаваць працу 24-25 сьнежня - падчас сьвяткаваньня Раства паводле грыгарыянскага календара.
Прадпрыемствам і арганізацыям Віцебскай вобласьці неабходна адшукаць амаль 500 мільярдаў рублёў, каб сярэдняя зарплата дасягнула 580 даляраў, абяцаных Аляксандрам Косінцам кіраўніку дзяржавы.

Народныя навіны Віцебска