Выстава арганізаваная па выніках мастацкага пленэру, які нядаўна прайшоў на радзіме пісьменьніка. Адметнасьць гэтага мерапрыемства ў тым, што сёлета яно праводзілася сумесна з раённымі ўладамі. Адкрыцьцё выставы адбылося ў музэі Народнай славы. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі раённай улады на чале з кіраўніком раёну Віктарам Родзічам, мастакі, вэтэраны, прадстаўнікі грамадзкасьці.
Ад імя мастакоў выступіла Сьвятлана Баранкоўская, кіраўнік Віцебскай абласной арганізацыі Саюзу мастакоў. Яна выказала падзяку кіраўніцтву Ўшацкага раёну, якое дапамагло ня толькі ў арганізацыі гэтай выставы, але і ў правядзеньні сёлетняга пленэру. У знак удзячнасьці кожны з мастакоў падараваў музэю па адным сваім творы.
Выстава ва Ўшачах будзе доўжыцца месяц, потым працягнецца ў іншых гарадох краіны.
euroradio.fm
Фота: westki.info