У лютым 2013 году ў Віцебску на месцы былога бэрнардынскага кляштару распачалося будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага цэнтру. Будынак, што будуецца, зьяўляецца прыбудовай да дому №35 па вуліцы Леніна, які адносіцца да помнікаў архітэктуры канца XIX - пачатку XX стагодзьдзя. Нягледзячы на гэта, разам з новай прыбудовай абносяць бэтонным плотам і частку гістарычнага будынку, перакрываючы свабодны доступ да помніку архітэктуры, што зьяўляецца парушэньнем права на доступ да культурных каштоўнасьцяў.
Фасад дому №35 практычна захаваў свой першапачатковы выгляд. У двары таксама засталося мноства напамінкаў пра мінуўшчыну. Толькі цяпер ад месьцічаў яны будуць закрытыя бэтонным плотам.
Дом № 5 па вуліцы Смаленскай (цяпер Леніна) належаў адной з найбагацейшых і найуплывовейшых жыхарак дарэвалюцыйнага Віцебску, купчыхі 1-й гільдыі Ганьне Гурэвіч. У гэтым будынку разьмяшчаліся розныя арганізацыі, у ліку якіх была жаночая сяміклясная гімназія. З 1906 году яе гаспадыняй стала былая выпускніца віцебскай Марыінскай гімназіі Кацярына Чарнова. Гэта была адна з найстарэйшых навучальных устаноў гораду, гісторыя якога сягае ў 1860-я гады.
Народныя навіны Віцебска