У Віцебску праходзіць конкурс майстроў сучаснай харэаграфіі, у якім сёлета ўпершыню ўдзельнічае тэатар танцу са швэйцарскага гораду Базэль Basel Dance Company. Гледачы яшчэ ня бачылі яго выступу, але кіраўніца гэтага калектыву Галіна Гладкова-Гофман ужо заслужыла самыя гарачыя аплядысмэнты на канцэрце адкрыцьця фэстывалю: падчас традыцыйнага прадстаўленьня ўсіх канкурсантаў швэйцарскі харэограф зьявілася на сцэне ў інвалідным вазку.
Як падзялілася Галіна Гладкова-Гофман, абмежаваныя фізычныя магчымасьці не перашкода для сапраўднай творчасьці. «Я раней сама танчыла, была салісткай тэатру опэры ў Базэлі. Але ў 17 гадоў здарылася няшчасьце: я ўпала з каня, пасьля пералому хрыбетніцы стала інвалідам. Празь некаторы час стварыла сваю харэаграфічную кампанію, зьяўляюся яе кіраўніцай. І вось прыехалі ў Беларусь на гэты цудоўны фэстываль», - сказала швейцарскі харэограф.
Навіны.by