Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзеньні Дня беларускага пісьменства, які адбудзецца ў Полацку 3 верасьня 2017 году. Адпаведная пастанова прынятая 1 лістапада 2016 году, паведамляе сайт Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Фінансаваньне мерапрыемстваў Дня пісьменства будзе ажыцьцяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў, а таксама іншых крыніц.
Арганізацыйны камітэт узначальвае намесьнік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Натальля Качанава. Яе намесьнікамі зьяўляюцца міністар інфармацыі Лілія Ананіч і старшыня Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Шарстнёў. У склад аргкамітэту ўвайшлі таксама кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, культуры, сувязі і інфарматызацыі, спорту і турызму, прадстаўнікі іншых міністэрстваў, ведамстваў і арганізацыйных структур.
ximik.info