Чым адрозьніваецца і чым падобны фальклёр Беларусі, Летувы і Латвіі? 3 верасьня гэта высьвятлялі ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце на адмысловым міжнародным творчым сэмінары “Досьвед вывучэньня і папулярызацыі народнай музычнай творчасьці моладзевымі фальклёрнымі калектывамі”.
Кажа ўдзельніца полацкага фальклёрнага калектыву “Варган” Натальля Шыпіла: “Паказвалі розныя песенныя стылі. Мы прэзэнтавалі Беларусь – абрадавыя і лірычныя песьні з Паазер’я. Усё прайшло вельмі файна. Спачатку была сьпеўная частка, а другая частка была музычная, на якой мы паказвалі традыцыйныя танцы – прыбалтыйскія і беларускія”.
У сэмінары акрамя полацкага “Варгану” ўзялі ўдзел калектывы Dandari (Рыга, Латвія), Pulkells (Панявеж, Летува), Maskackas spelmani (Рыга, Латвія).