Як стала вядома, выраб і ўсталяваньне ў цэнтральнай частцы Віцебску помніку сям'і наўгародзкага князя Аляксандра «Неўскага» перайшло ў практычную плашчыню. Для выкананьня ўсіх работ коштам у 3,4 мільярду рублёў гарадзкія ўлады вырашылі ажыцьцявіць збор дабрачынных адлічэньняў і прапанавалі прадпрымальнікам пералічыць ня менш як па 50 тысяч рублёў на спэцрахунак, адкрыты ў адным з банкаў.
12 лістапада адбылося некалькі сустрэчаў вядомых менскіх літаратараў зь віцебскай публікай. Першая зь іх прайшла ў адным з унівэрсытэтаў гораду над Дзьвіной, другая – у бітлз-клюбе «Паддашак», што на вуліцы Кастрычніцкай.
Яны зьбіраюць подпісы пад зваротамі да дырэктара аўтапарку №3 Сяргея Мацкевіча. І просяць, каб усе неабыякавыя гараджане таксама падтрымалі гэтую ініцыятыву – пісалі звароты да кіраўніка парку гарадзкіх аўтобусаў.
Будынак былой каталіцкай капліцы (№25/4 па вуліцы Урыцкага ў Віцебску), пабудаванай у 1859 годзе, зьнясуць, бо ВДУ не мае 2 мільярды рублёў на яго рамонт.
З кастрычніка 1997 году ўзначальвае Ёсіф Адамавіч Навумчык Віцебскую абласную арганізацыю «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ). Зробленага за гэтыя гады не пералічыць, але мы і ня ставілі за мэту прадставіць пэўную рэтраспэктыву, а папрасілі Ёсіфа Адамавіча абмежавацца ў сваім расповедзе бягучым годам.
Мінулы год быў першым паўнавартасным навучальным сэзонам для курсаў «Мова нанова» ў Віцебску. Мяркуем, чытачам Віцебскай вясны будзе цікава пачуць пра зробленае і даведацца пра пляны на будучыню з вуснаў аднаго зь вядоўцаў курсаў Сяргея Маркава.
Дваццаць гадоў таму Вера Сьцепанішчава была сярод тых журналістаў Віцебшчыны, якія трапілі на ўстаноўчы зьезд Беларускай асацыяцыі журналістаў і дзякуючы намаганьням якіх паўстала незалежная беларуская журналістыка. Сёньня з нагоды дваццацігодзьдзя БАЖу яна ласкава пагадзілася адказаць на пытаньні карэспандэнта Віцебскай вясны.
Ураджэнец Воршы мастак Мікола Купава зьвярнуўся да грамадзкасьці з адкрытым лістом, у якім заклікае зьвярнуць увагу на праблему адраджэньня аршанскага кляштару базылянаў. Мастак адзначае, што гаспадары гэтага помніку архітэктуры XVIII стагодзьдзя, які ўжо 10 год стаіць бяз даху і разбураецца, абсалютна абыякавыя да стану будынку. Рэстаўрацыя, распачаць якую абяцалі яшчэ ў красавіку, так і не пачалася.
Краязнаўцы Аршаншчыны наведалі вёску Пагосьцішча Лёзьненскага раёну, дзе знаходзіцца адзін зь нямногіх помнікаў паўстанцам Кастуся Каліноўскага. Атрад Ігната Будзіловіча змагаўся з расейскімі войскамі паўночней Воршы, няроўны бой з акупантамі каля Пагосьцішча стаў апошнім для касінераў. Яны былі разьбітыя, а іх лідэр - Ігнат Будзіловіч стаў адзіным паўстанцам, расстраляным у Воршы.