Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26965376

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Ярмошына пагадзілася з Тацьцянай Севярынец

Каардынатар аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" ў Віцебскай вобласьці Тацьцяна Севярынец атрымала адказ ад старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай на тое, што назіральнікі на выбарчым участку №46 у Віцебску ня мелі магчымасьці аглядаць падлік галасоў.

Урывак з адказу ЦВК зачытала Тацьцяна Севярынец: "Нягледзячы на тое, што чальцы ўчастковых камісіяў бралі непасрэдны ўдзел у трэнінгах, ня ўсе яны, на жаль, належным чынам выконвалі рэкамэндацыі ЦВК. З улікам гэтага, пры правядзеньні наступных выбарчых кампаніяў асаблівая ўвага будзе скіраваная на неабходнасьць больш дакладнага выкананьня арганізатарамі выбарчага працэсу рэкамэндацыяў Цэнтральнай камісіі".

Тацьцяна Севярынец была вельмі зьдзіўлена такому адказу, які фактычна прызнаў парушэньні на яе выбарчым участку. Бо на падобныя шэсьць скаргаў яе калегі па назіраньні атрымалі адказы-адпіскі. “Магчыма, нехта добрасумленны ў ЦВК так добра падрыхтаваў адказ і падсунуў на подпіс Ярмошынай”, - адзначае назіральніца.

Радыё Рацыя