Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26957035

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Шаркоўшчынскі раён — найбяднейшы ў Беларусі

Белстат апублікаваў дадзеныя аб сярэдніх заробках у кожным з рэгіёнаў Беларусі ў студзені 2014 году. Найбяднейшым раёнам стаў Шаркоўшчынскі. У студзені работнікі тут зараблялі ўсяго па $338. Трохі больш у Мсьціслаўскім ($354) і Браслаўскім ($359).

А вось найвышэйшыя заробкі былі зафіксаваныя ў Менску ($749) і Наваполацку ($724). Усьлед ідзе Салігорскі раён ($691), прадпрыемствы якога так і не ачунялі пасьля калійнага крызысу. Адзначым, што больш за сярэдні заробак атрымлівалі работнікі толькі ў 6 раёнах краінах, а таксама ў некалькіх абласных гарадох.

Наша Ніва