Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26969357

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Нягледзячы на даўгі, ХК «Віцебск» працягне гуляць у чэмпіянаце Беларусі

Нягледзячы на даўгі “Віцебску”, якія складаюць 240 мільёнаў рублёў, выканкам Фэдэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь пастанавіў пакінуць каманду ў чэмпіянаце краіны. Клюб зьбіраўся знайсьці грошы ў фундатараў, але, відаць, гэтага зрабіць не ўдалося. Фэдэрацыяй хакея былі атрыманыя гарантыйныя лісты Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту. З 1 лістапада каманда стала бюджэтнай.

“Віцебск” абяцаў выплаціць 83 мільёны беларускіх рублёў да 15 студзеня. Другую частку сумы каманда гатовая выплаціць да 31 студзеня. У камандзе запэўніваюць, што надалей перабояў з выплатай грошай ня будзе.

pressball.by