Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26950406

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Віцебская міліцыя адсьвяткавала сваё 95-годзьдзе

У Віцебску на плошчы Перамогі 15 жніўня супрацоўнікі праваахоўных органаў адзначалі 95-годзьдзе з дня ўтварэньня Віцебскай губэрнаскай міліцыі. Жыхары абласнога цэнтру змаглі пабачыць узоры міліцэйскай тэхнікі і ўзбраеньняў мінулых дзесяцьцігодзяў. Дапаўнялі карціну міліцыянты, апранутыя ў форму савецкіх часоў.

Падчас цырымоніі супрацоўнікам былі ўручаныя падарункі і прысвоеныя чарговыя воінскія званьні. Удзел у мерапрыемствах віцебскай міліцыі ўзялі прадстаўнікі ўладаў, вэтэраны, чальцы добраахвотных дружын. Пачэснае месца знайшлося на сьвяце міліцыі і сьвятарам: з рук архіяпіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя начальнік УУС вобласьці Ігар Яўсееў нават атрымаў узнагароду – ордэн Кірылы Тураўскага.