Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
18727220

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Прадпрымальнікі – кіраўніцтву ГЦ «Эвіком»: Просім не зьнішчаць малы бізнэс

У Віцебску прадпрымальнікі зьвярнуліся да кіраўніцтва гандлёвага цэнтру «Эвіком» зь лістом, пад якім падпісалася 190 чалавек. Малы бізнэс просіць сустрэчы і разабрацца ў сытуацыі, каб не дапусьціць зьнішчэньня іх працоўных месцаў.

Вось сам тэкст звароту, які 5 лютага быў перададзены ў адміністрацыю гандлёвага цэнтру:

Зварот прадпрымальнікаў ГЦ «Эвіком»

ГЦ «Эвіком» пачаў сваю працу ў 2004 годзе. Для стварэньня гандлёвых месцаў кожны ІП абавязаны быў выплаціць і заплаціў суму, эквівалентную 1500$ за плошчу 6 кв. мэтраў. Гэтыя грошы не былі вернутыя прадпрымальнікам, якія працуюць сёньня ў ГЦ. Для абсталяваньня працоўных месцаў былі ўкладзеныя таксама ўласныя сродкі. Павелічэньне гандлёвых плошчаў адбывалася праз аўкцыёны на права арэнды, якія ладзяцца адміністрацыяй ГЦ. І таксама ўкладзеныя свае сродкі. Гэта нашы адзіныя працоўныя месцы. Ва ўсіх прадпрымальнікаў сем'і, на ўтрыманьні дзеці, састарэлыя бацькі.

Адміністрацыя ГЦ апавясьціла нас, што плянуецца знос усіх гандлёвых месцаў левага крыла другога паверху. Гэта абгрунтоўваецца эканамічнай неабходнасьцю. Пры гэтым 56 прадпрымальнікаў павінны будуць пакінуць свае гандлёвыя месцы і перамясьціцца ў вольныя. Пры перамяшчэньні адміністрацыя ня зможа забясьпечыць усіх раўназначнымі месцамі па плошчы і па прывабнасьці для працы.

Для арэнды занятых намі плошчаў запрашаюць прадстаўнікоў замежнага бізнэсу, якія гандлююць таварамі нізкіх цэнаў і нізкай якасьці. Вытрымаць канкурэнцыю зь сеткавымі крамамі танных тавараў немагчыма. Гэта зьбядненьне, страта працоўных месцаў для сотняў ІП не толькі ГЦ «Эвіком».

Людзі напалоханыя, няма ўпэўненасьці ў будучыні. Як паказвае практыка ў іншых гарадох, замежныя фірмы выцясьняюць беларускіх прадпрымальнікаў і вытворцаў Беллегпраму, зь якімі мы працуем.

Просім разабрацца ў сытуацыі, якая склалася, не пазбаўляць нас нашых працоўных месцаў. Ня зьнішчаць малы бізнэс. Пры запаўненьні пустуючых гандлёвых плошчаў кіравацца інтарэсамі нацыянальнага бізнэсу.

Пра падрабязнасьці таго, што адбываецца ў гандлёвым цэнтры «Эвіком», віцебскія прадпрымальнікі нядаўна паведамлялі ў рэспубліканскае грамадзкае аб'яднаньне «Пэрспэктыва»:

Добры дзень. Апошнія навіны зь Віцебску.

У гандлёвы цэнтар «Эвіком», які знаходзіцца ў падпарадкаваньні Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта, запрасілі расейскую сетку крамаў «Плянэта, адзеньне, абутак» (азіяты з Расеі). Адна такая крама ўжо адкрытая ў Маладэчне, яшчэ такі адкрываецца ў горадзе Мазыр. Прадпрымальнікам нашага гандлёвага цэнтру давядзецца сысьці са сваіх месцаў. Людзі напалоханыя, усхваляваныя. Ня ведаюць, што рабіць. Такіх канкурэнтаў ня вытрымаюць ня толькі прадпрымальнікі ГЦ «Эвіком», але і ўсіх іншых рынкаў і гандлёвых цэнтраў нашага гораду. Тавары гэтых сетак прадстаўленыя наступнымі краінамі: Кыргыстан, Турэччына, Кітай, Расея. Мы застаемся бяз працы і хочам гэты факт разьнесьці. Замежныя фірмы выцясьняюць сваіх беларускіх прадпрымальнікаў, і нікому няма справы, каб падумаць – а можа, варта свой нацыянальны бізнэс падтрымаць...

РГА «Пэрспэктыва» будзе ўважліва сачыць за падзеямі і абяцае аказаць усю неабходную дапамогу прадпрымальнікам ГЦ «Эвіком».

Паводле: perspektyva.org

Каляндар

February 2019
Mo Tu We Th Fr Sa Su
28 29 30 31 1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 1 2 3