Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26948095

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Улады вымагаюць грошы на калядныя ялінкі

Па прадпрыемствах Віцебску рассылаецца выпіска з рашэньня № 393 адміністрацыі Першамайскага раёну, дзе кіраўнікам прапануецца аказаць бязвыплатную (фундатарскую) дапамогу для набыцьця пяці вялікіх каркасных вулічных ёлак і сьвятлодыёдных аздабленьняў да іх.

Фундатарскую дапамогу прадпрыемствы павінны аказаць «з мэтай забесьпячэньня мастацкага афармленьня раёну да навагодніх і калядных сьвятаў і ўмацаваньня матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі».

Грошы павінны быць пералічаныя на рахунак аддзелу адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёну, ён жа потым прыме на балянс ёлкі і аздабленьні да іх. Кантроль за выкананьнем гэтага рашэньня ўскладзены на аднаго з намесьнікаў кіраўніка адміністрацыі і начальніка аддзелу ідэалёгіі.

Аддзел адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёну Віцебску ўжо разьмясьціў тэндэр на закупку, праўда, пакуль толькі адной, ёлкі. Навагодняя прыгажуня вышынёй ад 12 да 14 мэтраў павінна абыйсьціся ў 100 000 000 рублёў.

Народныя навіны Віцебска