Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26958956

Рэкамэндаваць Надрукаваць

У Беларусі падаражэла паліва

Канцэрн «Белнафтахім» зацьвердзіў новыя кошты на бэнзін і дызэльнае паліва. Розьнічныя цэны павялічыліся ў сярэднім на 5%.

Новыя кошты дзейнічаюць з 3 кастрычнік 2012 года і складаюць за 1 літр:

  • бензін Нармаль-80 – 6 тыс. 750 рублёў;
  • бензін АІ-92 – 6 тыс. 950 рублёў;
  • бензін АІ-95 – 7 тыс. 500 рублёў;
  • дызельнае паліва – 7 тыс. 650 рублёў;
  • дызельнае паліва Эўра-5 – 8 тыс. 050 рублёў.

Як паведамляе прэс-служба канцэрну, “перагляд коштаў на нафтапрадукты зьдзейсьнены ў сувязі з ростам цаны на нафтавую сыравіну а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэньня эфэктыўнасьці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў для забеспячэньня магчымасьці далейшай мадэрнізацыі вытворчасьці".

У параўнаньні з чэрвенем 2012 года, калі рабілася папярэдняя карэкціроўка цэн на нафтапрадукты нафтасыравіна падаражэла, па падліках “Белнафтахіму”, на 19%.