Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26999082

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Сяргей Каваленка: Я і ў турме не маўчаў

Вызвалены ўчора з магілёўскай калёніі віцебскі апазыцыянэр Сяргей Каваленка выглядае нявыспаным, але дужа шчасьлівым.

Прызнаўся, што ня спалі з жонкай усю ноч. Шмат чаго трэба было расказаць адзін адному. Алена Каваленка, у сваю чаргу, распавяла, што бачыла напярэдадні прарочы сон пра тое, што Сяргея вызвалілі. Сон спраўдзіўся.

Сяргей Каваленка ня стрымлівае эмоцый. Найперш – радасных, бо не пасьпеў наталіцца свабодай. Амаль увесь час усьміхаецца. Выглядае байцом – важыць 91 кіляграм. Тэлефоны не змаўкаюць – з вызваленьнем віншуюць журналісты, палітыкі, занёмыя, проста добрыя людзі.

“Высновы? Усе высновы я ўжо даўно зрабіў. Турма мяне не памяняла. Я нават  яшчэ больш вясёлы стаў. Ня ведаю чаму, але ў мяне добры настрой такі. Нават загадчык турмы заўважыў, калі праводзіў мяне. На разьвітаньне казаў, каб больш не трапляў сюды. А, добра, кажу, да пабачэньня – усё нармальна”, – распавядае Сяргей.

Кажа, што і ў турме былі розныя людзі. Былі і вырадкі, але засталіся і тыя, каго можна лічыць сябрамі: “Злосьці ні на кога не трымаю. Ні на воднага міліцыянта. Ну баіцца чалавек, палохаецца, сказалі яму, і нічога ён зрабіць ня можа. Але былі і такія, што спрабавалі абразіць асабіста, не па службе. І з боку міліцыянтаў такія былі, і з боку зэкаў… Але я забываю. Злапамятнасьць – шкодная рыса”.

“Я і ў турме не маўчаў, прапагандаваў Беларушчыну. Адміністрацыя выклікала, казалі каб я супакоіўся і не праводзіў сярод зьняволеных прапаганду. Я ім кажу: калі я ня буду сваю прапаганду праводзіць – вы будзеце праводзіць сваю. І мне трэба людзям расказаць, што і як”, – кажа Сяргей Каваленка.  

Пляны і будучыня для былога палітвязьня – пакуль што дзеткі. Гуляць, размаўляць, выхоўваць Віку і Валіка, якога, як і раней, будзе вадзіць на хакей і бокс.