Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26975101

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Затрыманы ў Віцебску назіральнік Яўген Гуцалаў папрасіў дапамогі адваката

Пра гэта паведаміў віцебскі актывіст Пётар Іваноў, якому сёньня позна ўвечары патэлефанавалі з Кастрычніцкага РАУС Віцебска і перадалі просьбу Гуцалава аб адвакаце.

Яўгена Гуцалава затрымалі сёньня каля 14.00 проста на выбарчым участку (71-ы участак Віцебскай Кастрычніцкай выбарчай акругі), дзе ён быў назіральнікам ад кампаніі "Справядлівыя выбары 2012". Недзе а 13-й гадзіне на сваёй старонцы ў Фэйсбуку ён паведаміў: “Мяне ужо шукюць мiлiцыянты”.

Як распавёў Пётар Іваноў, у Кастрычніцкім РАУС Яўген Гуцалаў хацеў перадаць яму нейкую цыдулку, але яе перахапіў міліцыянт.

У чым дакладна вінавацяць Яўгена Гуцалава, пакуль невядома.