Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26956966

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Кандыдат Аляксандар Мікулін патрабуе зьняць з “гонкі” свайго канкурэнта

Кандыдат у дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18 Аляксандар Мікулін накіраваў заяву ў ЦВК з прапановай адмяніць рэгістрацыю кандыдатам Міхаілу Волкаву ў сувязі з парушэньнямі ім заканадаўства.

Мікулін паведаміў у ЦВК, што зарэгістраваны кандыдат Волкаў утойвае сваю прыналежнасьць да дэпутацкага корпусу Віцебскага абласнога Савету, бо на агітацыйных плякатах не падае ў аўтабіяграфічных зьвестках факт выбраньня яго ў дзейны склад Савету. На партрэце Волкава адсутнічае нават дэпутацкі значок.

Гэтым самым, як мяркуе Мікулін, спадар Волкаў парушыў, па-першае, артыкул 8 закона “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета”, якая прадпісвае “мець з сабой службовае пасьведчаньне і нагрудны знак дэпутата і карыстацца імі на працягу тэрміну сваіх паўнамоцтваў”. Па-другое, парушыў Палажэньне “Аб нагрудным знаку дэпутата мясцовага Савета”. Па-трэцяе, – рэглямэнт Віцебскага абласнога Савета.

“Утойваць пад любой матывацыяй сваю прыналежнасьць да дэпутацкага корпусу падчас выбарчай кампаніі ў вышэйшы заканадаўчы ворган краіны і тым самым уводзіць у зман выбарцаў акругі, зьяўляецца грубым парушэньнем выбарчага заканадаўства Рэспублікі Беларусь”, – лічыць Аляксандар Мікулін і прапануе зьняць з перадвыбарчай гонкі свайго канкурэнта.

Яшчэ адна заява за подпісам даверанай асобы Мікуліна Лідзіі Сагідулінай была накіравана ў акруговую выбарчую камісію Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акругі.

Сагідуліна просіць даць пісьмовы адказ на некалькі пытаньняў. У прыватнасьці, чые фотаздымкі знаходзяцца над слоганам “Выбіраем Волкава!” на ягоным агітацыйным плякаце і чаму пад партрэтамі грамадзян не падаюцца іхныя прозьвішчы.

Сагідуліна зьвярнула таксама ўвагу на тое, што для кандыдата Волкава ў памяшканьні акруговай камісіі выдзелены асобны стэнд. На яе думку, гэта парушае выбарчае заканадаўства, бо ставіць кандыдатаў у няроўныя ўмовы.

Вядомы ў Віцебску матэматык Міхаіл Волкаў лічыцца кандыдатам ад улады. Мікуліна ж падтрымлівае кампанія “Гавары праўду!”