Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26991124

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Аршанскаму кандыдату Аляксею Ціханенкаву ўначы спалілі джып

Невядомыя злачынцы разьбілі шкло аўтамабіля і кінулі ў салён бутэльку з “кактэйлем Молатава”. Машына знаходзілася каля лецішча Ціханенкава ў Аршанскім раёне. Сам кандыдат ад АГП мірна спаў на лецішчы…

Аляксей Ціханенкаў – дэпутат па Аршанскай гарадзкой выбарчай акрузе №26. Ён мяркуе, што гэты падпал зьвязаны зь ягоным удзелам у выбарах. Напярэдадні здарэньня па тэлебачаньні паказвалі тэледэбаты кандыдатаў з удзелам даверанай асобы Ціханенкава – віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава.

Пацярпелы падазрае ў падпале двух асабоў, адзін зь якіх працуе ў міліцыі. Пра гэта ён заявіў у Аршанскім сьледчым камітэце, які вядзе справу. Але пасьля гэтага кандыдату давялося прайсьці тэст на дэтэктары ілжы. Следчыя хацелі ўпэўніцца, што пацярпелы ня сам падпаліў свой джып. Паказаньні на паліграфе даў таксама адзін з падазраваных. Другі – адмовіўся.

Аляксей Ціханенкаў з выбараў здымацца не зьбіраецца.