Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26992141

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Фэстываль хрысьціянскіх фільмаў “Magnificat-2012” адкрыецца 9 верасьня

Урачыстае адкрыцьцё фэстывалю адбудзецца ў мінскім катэдральным касьцёле, а ўжо 10 верасьня ўдзельнікі кінафэсту пераедуць на Глыбоччыну. Сёлета ў межах фэстывалю пакажуць 44 стужкі.

Як паведамілі арганізатары фэстывалю, на ім будуць прадстаўлены дакумэнтальныя і мультыплікацыйныя фільмы з 16 краінаў. Упершыню ў фэсьце возьмуць удзел кінадакументалісты з Бельгіі і Азэрбайджану. Апроч гэтых, у Глыбокім ды Менску пакажуць кінастужкі рэжысэраў з  Беларусі, Балгарыі, Нямеччыны, Грузіі, ГІшпаніі, Італіі, Канады, Латвіі, Польшчы, Расеі, Сербіі, Украіны, Харватыі ды Эстоніі.

Старшыня фэстывалю Юры Гарулёў распавёў, што вельмі актуальнай застаецца задума арганізаваць прагляды конкурсных прац па-за фэстывалем і надаць гэткім праглядам рэгулярны характар.

“Ужо не аднойчы арганізоўвалася «Рэха фестывалю», аднак не многія спазналі, чым зьяўляецца дакумэнтальнае кіно, створанае на аснове хрысціянскіх традыцый, і зведалі, як яно можа зьмяняць светаўспрыманьне”, – удакладніў Юры Гарулёў.

Журы фэстывалю ўзначаліць сёлета беларуская пісьменьніца Крыстына Лялько.

“Magnificat-2012” працягнецца да 13 верасьня.

Міжнародны каталіцкі фэстываль хрысьціянскіх дакумэнтальных фільмаў і тэлепраграм «Magnificat» пройдзе ўжо ў восьмы раз. Фэстываль зьяўляецца аглядам кінапрац беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачаньня, якія накіраваны на эвангелізацыю грамадзтва, падтрымку агульначалавечых каштоўнасьцяў і створаны ў розных хрысьціянскіх традыцыях.