Надвор'е

Віцебск
Берасьце
Гародня
Гомель
Магілёў
Менск

Статыстыка

Колькасць праглядаў матэрыялаў
26991954

Рэкамэндаваць Надрукаваць

Павал Севярынец: Прысуд Дашкевічу - гэта прысуд усім нам

Сустаршыня “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”, палітвязень Павал Севярынец пракамэнтаваў новы прысуд лідэру “Маладога Фронту” Зьмітру Дашкевічу (дадатковы год турмы): “Судзілішча над Дашкевічам – вельмі сур’ёзная рэч. Па-першае, цяпер паняцьце ‘дасядзець да званка’ для палітвязьняў адмяняецца. Колькі будзе рэжым – столькі будуць і палітвязьні. І, магчыма, некаторым давядзецца адбыць у турме столькі ж, колькі ва ўладзе будзе Лукашэнка. Такім чынам, гэта сыгнал і прысуд усім вязьням сумленьня”.

 

“Па-другое, гэта прысуд нам як грамадзтву. Малады нацыянальны лідэр, сучасны Каліноўскі, вернік-хрысьціянін Зьміцер Дашкевіч ахвяруецца за ўсіх і ідзе на крыж у турме, а на волі - цішыня ды ‘кампанія выбараў’. А патрэбныя нашая агульная малітва і агульнанацыянальныя акцыі салідарнасьці. Заклікаю тэрмінова правесьці Нацыянальны круглы стол у справе Дашкевіча і 411 артыкулу. Свабоду Дашкевічу! Свабоду Беларусі!” - заявіў Павал Севярынец.