Аграэкасядзіба зьявілася на базе СШ №2 у Талачыне. Рэальным жа гэта стала дзякуючы настаўніцы Тамары Сушковай. Менавіта яна перамагла ў конкурсе разьвіцьця мясцовых ініцыятыў ад ААН і выйграла грант на рэалізацыю гэтай самай ініцыятывы ў памеры 18 тысяч даляраў.
Асновай ажыцьцяўленьня праекту на школьным участку, як распавяла сама пэдагог, стала масавасьць. У стварэньні аграэкасядзібы, паводле задумкі, мусілі браць удзел усе – выкладчыкі, самі вучні, іх бацькі, раённы выканаўчы камітэт, гарадзкія арганізацыі і інш. У выніку ўсё атрымалася як мае быць: быў проста выбух энтузіязму, праект аб'яднаў вельмі многіх і, можна сказаць, захапіў горад.
Адзначым, што рэалізацыя ініцыятывы пачыналася не зусім з нуля, бо школа мела ўласныя гарод, куткі адпачынку, спартовыя збудаваньні. А гэта ўжо нямала.
Падчас працы, па прызнаньні Тамары Сушковай, яна цьвёрда пераканалася ў тым, што ў праекта павінна быць шматграннасьць. І ў першую чаргу гэта павінна даць нямала магчымасьцяў з мэтай навучаць і выхоўваць ў працоўным пляне вучняў школы. Бо цяпліцы, градкі і да т.п. – усё гэта выдатна, аднак найперш яны павінны заахвочваць дзяцей да зьберажэньня прыгажосьці прыроды, дапамагаць ім асвойваць асновы расьлінаводзтва, агратэхнікі і г.д.
Дарэчы, уся гародніна, вырашчаная на градках, будзе накіроўвацца наўпрост у школьную сталоўку. А вось лішкі, калі яны будуць, вырашана прадаваць на рынку.
Хоць праект ужо ўвасоблены ў жыцьцё, супрацоўніцтва раёну і ААН на гэтым не спыняецца. Талачыншчыне атрымае новы грант. Тут будуць рэалізоўваць чарговую праграму сацыяльнага і культурнага разьвіцьця. А вось што гэта будзе канкрэтна – улады пакуль ня вырашылі.
Тамара Сушкова патлумачыла, што грошы новага гранту маглі б пайсьці на акультурваньне часткі берагу Друці, на ўладкаваньне для адпачынку сельскага дому, на пракладку пешаходнага маршруту да парку, музэю, цэнтру гораду. Усе яе прапановы ўжо перададзеныя ў райвыканкам.
Фота: natal.by