11 лютага 1942 году ўсе габрэі бешанковіцкага гета (каля 3 000 чалавек) былі выведзеныя на другі бок Дзьвіны і расстраляныя. 11 лютага 2016 году на месцы расстрэлу адбыўся жалобны мітынг.
На жалобнай імпрэзе прысутнічалі старшыня «Саюзу беларускіх габрэйскіх грамадзкіх аб'яднаньняў і грамадаў» Барыс Герстэн, старшыня Рэспубліканскага фонду «Галакост» Вадзім Акапян, пісьменьнік і журналіст Аркадзь Шульман, прадстаўнік габрэйскай грамады Санкт-Пецярбургу Ганна Клімовіч, з ініцыятывы якой гэтым летам старыя габрэйскія могілкі ў Бешанковічах пачалі добраўпарадкаваць.
Пасьля гэтага ўдзельнікі сустрэчы рушылі на старыя габрэйскія могілкі ў Бешанковічы. Тут была ўрачыста адкрытая сымбалічная брама – інфармацыйныя стэнды на чатырох мовах, якія распавядаюць пра жыцьцё і лёс бешанковіцкіх жыдоў.
А. Тутэйшы, beshankovichy.by