Рабочыя сьцьвярджаюць, што заробкі ім выдалі банкаўскай карткай, якую можна атаварыць толькі ў крамах «Базысу». Адміністрацыя прадпрыемства катэгарычна адмаўляе такую практыку.
Рабочыя Наваполацкага заводу буйнапанэльнага домабудаваньня паведамілі, што іх прадпрыемства перайшло на новую форму аплаты працы. Яны сьцьвярджаюць, што кіраўніцтва выдала ім карткі на 3 мільёны беларускіх рублёў, якія можна атаварыць толькі ў крамах "Базыс". Гэта сетка дзяржаўных крамаў, у якіх карткі маюць нейкую цану.
«Адміністрацыя прадпрыемства перайшла да калгасных працадзён: за працадні рабочым прапануюць узяць збожжа, прычым у той кармушкі, куды яго насыпалі. Поўнае прыніжэньне рабочых», – заявіў рабочы ў размове з карэспандэнтам.
Старшыня прафкаму работнікаў заводу буйнапанэльнага домабудаваньня, філіялу ААТ «Трэст №16 г. Наваполацак», Ірына Голубева не пацьвярджае гэты факт: «Не. Работнікам могуць выдаваць карткі іншага банку. Калі раней мы абслугоўваліся ў БПС-Банку, то цяпер, праз затрымкі пазыкі, пазыку нам выдаў Белаграпрамбанк. Калі вядзецца пра карткі, то іх нам выдаў ўжо іншы банк».
Як сьцьвярджае старшыня прафкаму, затрымак з выплатай зарплаты няма: «Яе далі ў апошні дзень месяца, 31 сакавіка, але выдалі месяц у месяц – затрымкі не было».
Намесьнік генэральнага дырэктара па ідэалягічнай рабоце і пэрсанале Аляксандар Іванушчанка таксама абвяргае інфармацыю рабочых:
– Гэта звычайная плястыкавая карта, якая праходзіць праз працэсынгавы цэнтар; гэтыя грошы можна зьняць у любым банкамаце, абслужыцца ў любым пункце, дзе ёсьць тэрмінал. Банкаўская картка ніяк не зьвязаная з «Базысам». Хто вам паведаміў такую інфармацыю: мужчына ці жанчына?
– Мужчына...
– Усім жанчынам да 8 Сакавіка мы выдавалі падарункавыя сэртыфікаты на права набыцьця ў гэтым гандлёвым пункце любога тавару. Але гэта не заработная плата, а падарунак жанчынам да 8 Сакавіка. Летась мы прывязвалі падарункі да "Базысу", сёлета – да Дому гандлю, але каб карткі банку былі прывязаныя да крамаў нейкага прадпрыемства – гэта няправільна. Падобна да таго, хто-то няправільна зразумеў, – падкрэсьліў Аляксандар Іванушчанка.
– А падарункавыя сэртыфікаты – на 3 мільёны?
– Ну што вы! Мы не валодаем такімі грашыма. Апошнім часам заробкі ў нас стала выплачвацца ў два этапы; першы плацёж у выглядзе авансу, мабыць, быў роўны 3 мільёны, а пасьля ідзе канчатковы разьлік.
Намесьнік генэральнага дырэктара па ідэалягічнай рабоце і пэрсанале гатовы паразумецца з рабочымі, якія не зразумелі сутнасьць таго, што адбываецца на прадпрыемстве:
– Калі ў чалавека існуе непаразуменьне, хай зьвернецца да мяне – я растлумачу чалавеку сытуацыю. Ня буду перанакіроўваць яго да кіраўніцтва прадпрыемства, ня буду пытацца прозьвішча. Проста шмат хто дагэтуль і карыстацца карткамі баяцца, – рэзюмаваў Аляксандар Іванушчанка.
praca-by.info