У студзені-траўні 2014 году будаўнікі Віцебшчыны ўвялі ў эксплёатацыю каля 119 тысяч квадратных мэтраў жытла, чым і забясьпечылі вобласьці апошняе месца па краіне.
За першыя пяць месяцаў гэтага году ў Беларусі пабудавана 22,2 тыс. новых кватэр (у студзені-траўні 2013 году - 19,9 тыс.). Уведзена ў эксплёатацыю 1.787,4 тыс. квадратных мэтраў агульнай плошчы жытла, што складае 35,7% да прадугледжанага заданьня на год і 107,8% да ўзроўню студзеня-траўня 2013 году, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Увод у эксплёатацыю жытла па абласьцёх і Менску ў студзені-траўні 2014 году (тысяч квадратных мэтраў агульнай плошчы)
Найлепшыя паказчыкі мае Менск (427,0 тысячы квадратных мэтраў жытла). Далей ідуць Менская вобласьць (394,2 тыс. кв. м); Берасьцейская вобласьць (277,0 тыс. кв. м); Гомельская вобласьць (229,7 тыс. кв. м); Гарадзенская вобласьць (213,0 тыс. кв. м); і Магілёўская вобласьць (127,6 тыс. кв. м). На апошнім месцы з паказчыкам 118,9 тыс. кв. м разьмясьцілася Віцебская вобласьць.
23,2% ад агульнага ўводу жытла па краіне пабудавана ў сельскіх населеных пунктах, а 50,2% ад агульнага аб'ёму жытла, уведзенага ў Беларусі за студзень-красавік, прызначана для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў.
ximik.info