Старшыня сельскага выканаўчага камітэту ва Ўшацкім раёне асуджаны раённым судом за злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. Пра гэта паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкаму.
Крымінальная справа за крадзеж праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі была распачатая ў дачыненьні да чыноўніка пракуратурай Ушацкага раёну па матэрыялах праверкі службаў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Ушацкага РАУС.
Чыноўнік, дзейнічаючы з карысьлівай мэтай, злоўжыўшы службовымі паўнамоцтвамі, зьдзейсьніў крадзеж бюджэтных грашовых сродкаў на агульную суму 394 рублі празь іх пералічэньне на адрас індывідуальнага прадпрымальніка пры закупцы розных аўтамабільных запчастак і расходных матэрыялаў для асабістай машыны пад выглядам іх закупкі для службовага аўтатранспарту.
Суд прысудзіў яго да пазбаўленьня права займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых функцыяў, тэрмінам на два гады шэсьць месяцаў са штрафам у памеры 250 базавых велічыняў (5750 рублёў) у даход дзяржавы.
tut.by