Расколіна зьявілася на адной з 16 чыгунных калёнаў, разьмешчаных вакол сярэдняй часткі піраміды помніку героям Айчыннай вайны 1812 году. Расколіна "ўпрыгожвае" калёну помніку ўжо больш за 10 дзён.
Гэта другі гэткі выпадак. Першы раз расколіна зьявілася на адной з калёнаў у траўні 2013 году. Тады даўжыня расколіны складала каля 40 цантымэтраў, цяпер – каля мэтру.
Для ліквідацыі дэфэкту Полацкаму ліцейнаму завод спатрэбіцца зноўку адліць калёну, зрабіць дэмантаж двухгаловага арла, малога купала, чыгунных тумбаў, бронзавых накладак, а потым зноўку сабраць канструкцыю.
Нешта не шанцуе помніку. Напачатку падчас яго ўсталёўкі ў 2009 годзе прыйшлося выраўноўваць васьмігранную піраміду, каб помнік не здаваўся крывым. Потым пацямнелі восем двухгаловых арлоў, восем мэдалёў і шаснаццаць капітэляў калёнаў. Каб вярнуць ім першапачатковы бляск, іх прыйшлося перафарбоўваць. Цяпер ужо ў другі раз праблема з калёнай.
ximik.info