Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненьні да былога дырэктара ААТ «Віцебскі садавінагародніны камбінат». Сьледзтвам выяўлена, што службовая асоба, каб пазьбегнуць прыцягненьня да дысцыплінарнай адказнасьці за неналежнае выкананьне службовых абавязкаў па скарачэньні складзкіх запасаў дало падначаленым работнікам заведама незаконнае распараджэньне па пахаваньні пад зямлёй 15 тон дзіцячага харчаваньня са скончаным тэрмінам прыдатнасьці, а таксама больш за 10 тон шклабою, паведаміла прэс– служба СК па Віцебскай вобласьці.
Шкода, прычыненая прадпрыемству злачыннымі дзеяньнямі, склала каля 200 мільёнаў беларускіх рублёў.
Дзеяньні падазраванага кваліфікаваныя сьледзтвам паводле ч. 3 арт. 426 (Перавышэньне службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
У цяперашні час расьсьледаваньне крымінальнай справы працягваецца.
Асобная ўвага падчас расьсьледаваньня надаецца выяўленьню прычын і ўмоў, якія спрыялі зьдзяйсьненьню злачынства. Выкрываюцца факты безгаспадарчасьці і абыякавых адносін да маёмасьці прадпрыемства. Апроч таго, сьледзтвам ацэньваецца шкода, прычыненая навакольнаму асяродзьдзю падчас пахаваньня адыходаў у несанкцыянаваным месцы.
onliner.by