Сьпіртное, напоі, сокі, чыпсы, закускі – гэта далёка ня поўны пералік пратэрмінаваных тавараў, якімі частуюць наведвальнікаў у начных установах Віцебшчыны. Прычым тэрмін прыдатнасьці некаторай прадукцыі скончыўся тры-чатыры гады таму, але яна па-ранейшаму прадаецца пад дыскатэчным рытмы.
Заснавальнік дабрачыннага фонду «Добро твори» Дзяніс Тамашэвіч абвінавачваецца ў махлярстве. Яго падазраюць у выкарыстаньні для ўласных патрэбаў грошай, ахвяраваных на дабрачыннасьць. Абвінавачанаму 23 гады, паходзіць ён зь Віцебску.
Віцяблянка Вольга Таўпянец знаходзілася ў актыўных пошуках працы. Швачка па адукацыі, яна ўбачыла, што на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве «ДэліОст» патрэбныя людзі. Яе ўзялі вучнем сартавальніка драўніны, а неўзабаве паставілі на станок з чатырма піламі. З-за гэтага злашчаснага станка яна і страціла руку.
Віцебскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь адмовіў студэнту Паўлу Расьлякову ў распачацьці крымінальнай справы ў дачыненьні да супрацоўнікаў АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёну па факце зьбіцьця.
Адміністрацыйны працэс распачаты ў дачыненьні да мясцовага сельгаспрадпрыемства за забруджваньне адходамі з фэрмы прытоку Лучосы ракі Серакаратнянки ў Сеньненскім раёне.
Дзьве крымінальныя справы распачатыя паводле факцу нестатутных адносін у адной з вайсковых частак Пастаўскага гарнізону, паведаміў намесьнік начальніка аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Віцебскай вобласьці Юры Смалянка.
Здарэньне ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёну адбылося 16 лютага, але мясцовыя жыхары да гэтага часу ў шоку. У размовах з карэспандэнтамі некаторыя не хацелі распавядаць падрабязнасьці, іншыя ж ахвотна прыгадвалі падзеі тыднёвай даўнасьці.
У Сьледчым камітэце пацьвердзілі інфармацыю пра тое, што ва УУС Віцебскай вобласьці за карупцыйнае злачынства быў затрыманы адзін з высокапастаўленых міліцыянтаў.