Праваабаронца Павал Левінаў праінфармаваў Віцебскі гарвыканкам аб правядзеньні адзінаасобнага вулічнага шэсьця. У якасьці маршруту ён пазначыў дарогу ад свайго дому да крамы "Віцебскія прадукты". І атрымаў пісьмовую забарону на падставе таго, што ня выканаў патрабаваньняў рашэньня гарвыканкаму "Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску".
Некалькі гадоў на ўзьлеску каля вёскі Паляі ствараецца самаробны мэмарыял – у памяць пра мірных жыхароў, якіх расстрэльвалі тут у 1930-50 гады. Тут усталявана некалькі крыжоў, і добраўпарадкаваньне гэтага месца стала клопатам віцебскіх актывістаў.
З моманту, калі ў сеціве распаўсюдзілася відэа з Полацку, якое выклікала рэзананс, мінуў тыдзень. У ім фігуруе «цывільны» Volkswagen, за стырном якога знаходзіўся апрануты ў форму супрацоўніка ДАІ мужчына. Кіроўца змушае аўтара роліку на Mercedes спыніцца, пасьля чаго падыходзіць і зьвяртаецца да яго ў нецэнзурнай форме. Паводле слоў аўтара роліку Міхаіла, ужо ў мінулую пятніцу адбыўся суд паводле двух артыкулаў КаАП, у якасьці абвінавачанага выступаў інспэктар, які ў выніку страціў сваю пасаду.
Віцебскі абласны кіраўнік партыі БНФ Леанід Аўтухоў зьвярнуўся ў Камітэт дзяржкантролю з заявай аб прыцягненьні да адміністрацыйнай адказнасьці шэрагу службовых асоб. На думку Аўтухова, начальнік Гарадоцкага аддзелу занятасьці Галіна Сталярова і начальнік Гарадоцкага вузла паштовай сувязі Людміла Камякова парушылі яго правы і законныя інтарэсы, даўшы яму наўмысна скажоную інфармацыю. КДК распачынаць адміністрацыйны працэс у дачыненьні згаданых службовых асоб адмовіўся...
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў паспрабаваў абскардзіць забарону на правядзеньне сходу за здаровы лад жыцьця ў лазьні. Аднак суд Чыгуначнага раёну Віцебску стаў на бок уладаў. Апошнія, згодна з рашэньнем суду, правільна забаранілі сустрэчу ў лазьні, бо арганізатар гэтай сустрэчы не прадставіў дамоваў на абслугоўваньне гэтага «масавага мерапрыемства», заключаныя з ЖКГ, міліцыяй і мэдыкамі. Павал Левінаў лічыць сытуацыю абсурднай.
Прычына — будоўля новага Паўночнага моста, якая закране раён забудовы вуліцы Чэхава і сквэру каля плошчы Леніна. Пра пэрспэктывы пераносу распавёў Віталь Дубік, галоўны архітэктар Віцебску, адказваючы на пытаньні чытачоў газэты «Віцьбічы».
Вярхоўны суд пакінуў у сіле апраўдальны прысуд, вынесены Віцебскім абласным судом наконт скандальнай крымінальнай справы дэпутата райсавету і дырэктара ААТ «Верхнядзьвінскі масласырзавод» Пятра Лаўрынова.
У Глыбокім на адной з аўтазаправачных станцыяў вісяць абвесткі, якія прапануюць дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасьцямі. Здавалася б, добрая справа, але тое, што там напісана падаецца зьдзекам. Тэкст шыльды наступны: “Калі вам патрэбна дапамога, тэлефануйце”. Гэты тэкст напісаны на дзьвюх мовах – расейскай і ангельскай, але нумару тэлефону нідзе не пазначана. Куды тэлефанаваць? У міліцыю, хуткую, або таму, хто зможа дапамагчы наліць бэнзін у машыну?
Масавая гібель рыбы ў Аршанскім раёне зафіксаваная 14 кастрычніка ў вадасховішчы на ручаі Хатынь, які ўпадае ў рэчку Крапівенка. Інспэктары Аршанскай Дзяржінспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету супольна з супрацоўнікамі Аршанскай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя правялі абсьледаваньне. Паводле папярэдніх дадзеных, крыніца забруджваньня - неачышчаныя сьцёкавыя воды сьвінагадоўчага комплексу.