На пачатку студзеня праваабаронца Пётар Іваноў зьвярнуўся да кіраўніка краіны з просьбай дапамагчы дворніку зь вёскі Буяны Віцебскага раёну Леаніду Здрэставу (на фота), які літаральна замярзаў у сваім доме.
«Я не хачу тут журыцца наконт беларускай мовы, але аб’ектыўна, на жаль, у сілу розных фактараў яна яшчэ недастаткова разьвітая», — заўважыла грамадзкая дзеячка зь Віцебску Вольга Карач у адной з дыскусіяў у Фэйсбуку. Вось, напрыклад, якія ёсьць беларускія адпаведнікі для расейскіх тэрмінаў «унітаз» і «стаяк»? — прывяла прыклад Карач. (Яна мела на ўвазе стаяк каналізацыйны.)
Перавозка пасажыраў безь ліцэнзіі можа каштаваць віцебскаму кіроўцу штрафам да 13 мільёнаў і канфіскацыяй аўтамабіля, на якім ажыцьцяўлялася прадпрымальніцкая дзейнасьць безь дзяржаўнай рэгістрацыі, паведамляе "Ежедневнік".
Кастрычніцкі райсуд Віцебску не задаволіў скаргу лекара на забарону пікету-рэквіему супраць міліцэйскага гвалту. Судзьдзя Алена Папкова вырашыла, што Кастрычніцкая раённая адміністрацыя мела рацыю, забараніўшы акцыю Ігара Пастнова, якую ен зьбіраўся правесьці летась у сьнежні.
Паводле стану на 1 студзеня 2014 г. колькасьць насельніцтва Віцебскай вобласьці склала 1 млн. 202,2 тысячы чалавек. За мінулы год колькасьць жыхароў Віцебшчыны зьменшылася на 5,8 тысяч чалавек, што супастаўна з насельніцтвам невялікага райцэнтру, напрыклад Расонаў або Ўшачаў.
Органамі пракуратуры Віцебскай вобласьці праведзеная праверка выкананьня патрабаваньняў заканадаўства аб прафіляктыцы безнагляднасьці і правапарушэньняў сярод непаўналетніх ва ўстановах прафэсійна-тэхнічнай адукацыі. Як паведамілі ў Генэральнай пракуратуры, з 19 правераных устаноў (усяго ў вобласьці 27 устаноў, у якіх вучацца 9 493 навучэнцы) у 10 каледжах і ліцэях выяўленыя значныя недахопы пры арганізацыі прафіляктычнай працы, адукацыйнага працэсу, занятасьці навучэнцаў у вольны час, а таксама фармалізм у працы па выяўленьні непаўнагадовых, якія знаходзяцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы.
Здымачную групу незалежных журналістаў, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат», затрымалі ў Мёрах. Наста Рэзьнікава, Аляксандар Пацееў і Сяргей Кручкоў здымалі сюжэт для праграмы «Маю права» пра жыхароў мястэчка, якія засталіся без ацяпленьня.
Сябра грамадзкага аб'яднаньня «Прававая дапамога насельніцтву» (Кіеў, Украіна) Аляксандар Мікулін, які балятуецца ў мясцовыя саветы дэпутатаў, запісаў відэазварот да жыхароў Віцебску. У сваім звароце праваабаронца патлумачыў, навошта ён ідзе ў дэпутаты: «Для чаго я іду? Адказ вельмі просты: Я хачу жыць па-іншаму».
Рэдактар сайту «Народныя навіны Віцебска» Сяржук Серабро распавёў, што пасьля зьяўленьня на сайце тэксту "Bluefilters: альхімія продажаў фільтраў для вады ўтрыдорага» на яго пачаўся ціск. Артыкул выйшаў 13 сьнежня мінулага году. У тэксьце падрабязна апісана, як карэспандэнт запрасіў рэалізатараў фільтраў да сябе дахаты, а потым распавёў пра гэты візыт і пра іх мэтады пераконваць пакупнікоў у высокай якасьці тавару.
Доля акцыяў ААТ “Віцебскі садавінагародніны камбінат” перададзеная з абласной у рэспубліканскую ўласнасьць. Такое рашэньне прынятае пастановай Савету міністраў № 73 ад 27 студзеня 2014 году, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.