Дзякуючы выбарчай кампаніі рэсурсу Praca-by.info удалося даведацца, якія даходы атрымліваюць людзі, якія працуюць у праўладных прафсаюзах. Кандыдаты ў дэпутаты мусілі падаваць у выбаркамы дадзеныя пра свае даходы. Сярод тых, хто нацэльваўся на дэпутацкае крэсла, аказаліся і прадстаўнікі прафсаюзаў ФПБ.
Асноўная частка працоўных мігрантаў у Віцебску прадстаўленая грамадзянамі Ўкраіны, якія занятыя ў сельскай гаспадарцы, КНР і Латвіі - будаўнічая і лесанарыхтоўчая галіны адпаведна, паведаміла газэце “Витебские вести” начальніца аддзяленьня па грамадзянстве і міграцыі Чыгуначнага раёну Віцебску Тацьцяна Феакцістава.
У мітынгу ў падтрымку кандыдата ў дэпутаты Віцебскага абласнога савету Віктара Жаркова, які адбыўся 20 сакавіка на заднім двары адной са школ абласнога цэнтру, узялі ўдзел зь дзясятак чалавек. Большасьць зь іх – гэта сябры ўтворанай месяц таму генэральнай рады па стварэньні міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «За сумленную ўладу» на чале са старшынём рады Пятром Івановым.
У папраўчай калёніі № 8 (г. Ворша) адбылося масавае атручваньне асуджаных ежай, прыгатаванай у сталоўцы ўстановы. Прычынай атручваньня сталі бляшанкі з тушонкай з выразна ўздутымі накрыўкамі, што былі выкарыстаныя для прыгатаваньня ежы асуджаным.
Са скаргай на дзеяньні сяброў Віцебскай гарадзкой выбарчай камісіі зьвярнуліся ў Сьледчы камітэт актывісты руху «За свабоду» Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў (на фота). Актывісты не былі зарэгістраваныя ў якасьці кандыдатаў ў дэпутаты Віцебскага гарадзкога савету: выбарчая камісія знайшла ў іх подпісы, якія былі прызнаныя несапраўднымі (116 у Жаляпава, 103 – у Гаўруцікава).
Як стала вядома з вартых даверу крыніц Віцебскага аблвыканкаму, на гутарку ў аддзел па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў выклікалі біскупа Аб'яднаньня Хрысьціян веры эвангельскай у Віцебскай вобласьці і пастара эвангельскай царквы "Новае жыцьцё". Прычынай іх запрашэньня ў выканкам стала тое, што сябра царквы "Новае жыцьцё" Алена Шабуня (на фота) зьяўляецца актывісткай "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі".
Гэтую акцыю назіраў віцебскі праваабаронца Павал Левінаў. У камэнтары ён адзначыў, што год таму яшчэ не зьвярнуў бы ўвагі на такую акцыю. Але цяпер яго насьцярожыла тое, што Расея фактычна вядзе вайну супраць Украіны. Таму Павал Левінаў затэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра парушэньне.
Мінулай восеньню аршанскія краязнаўцы накіравалі да Мітрапаліта Філарэта калектыўны ліст. Яны прасілі, каб ён паспрыяў справе захаваньня помніку архітэктуры 18 стагодзьдзя, былога будынку базыльянскага кляштара. Атрымалі адказ і ад яго самога, і ад "адказных за адраджэньне Сьвята-Пакроўскага манастыра ў Воршы" ігуменьні Анфісы (Любчак) і манахіні Даніілы (Цяцьковай). Апошнія даслалі "справаздачу" пра дзейнасьць па захаваньні помніку архітэктуры за апошнія 8 год, у якой няма і дзесятку пунктаў.
Прэтэнзіі Сьледчага камітэту, які завёў крымінальную справу паводле ч.3 арт.424 КК «Злоўжываньне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, зьдзейсьненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча», тычацца ранейшай працы гаспадарніка, які займаў пасаду дырэктара аграрнага прадпрыемства Віцебскай вобласьці.