Не зважаючы на тое, што чатыры чалавекі ўжо пажадалі збудаваць свае дамы на вуліцы імя Рыгора Барадуліна, пакуль вам, бадай, не пашчасьціць адшукаць хоць нейкія яе прыкметы, бо існуе яна толькі на паперы. Да таго ж ніводзін з апытаных мясцовых жыхароў так і ня здолеў больш-менш дакладна акрэсьліць межы будучай прыватнай катэджнай забудовы Арэхава, дзе яна і мусіць матэрыялізавацца.
Гэта вынікае з адказу, атрыманага Паўлам Левінавым з Кастрычніцкага РАУС Віцебску. Праваабаронца напісаў заяву з просьбай разабрацца наконт фактаў распаўсюду ў абласным цэнтры савецкіх сьцяжкоў. Вынікі праверкі аказаліся, мякка кажучы, дзіўнымі, кажа Левінаў.
Чытач charter97.org распавёў аб праблемах зь ліхтарамі ў яго горадзе: «У горадзе Сянно Віцебскай вобласьці адключанае вулічнае асьвятленьне амаль на ўсю ноч. Кіраўніцтва раёну спасылаецца на брак грошай. Кажуць, што яны такім чынам спрабуюць на жыхарах раёну зэканоміць грошы. Бо старшыня райвыканкаму і дырэктар ЖКГ нядаўна разьбілі новыя машыны, якія неабходна рамантаваць», – піша чытач.
Найбольш істотныя парушэньні прыродаахоўнага заканадаўства ў водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах дапускаюць прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, якія маюць жывёлагадоўчыя аб'екты. Пра гэта паведаміла старшая памочніца пракурору раёну Натальля Барысенка па выніках праверкі сумесна з супрацоўнікамі міжраённай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету.
Улады Талачынскага раёну вырашылі, што за грошы на падрыхтоўку да сёлетняга абласнога «сельскагаспадарчага сьвята» трэба выправіць адным махам усё, што не рэканструявалася дзесяцігодзьдзямі.
"Ня хочуць і ня могуць", - да такой высновы прыйшла каардынатарка аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Тацьцяна Севярынец, калі атрымала ліст з аддзелу архітэктуры і горадабудаўніцтва на свой электронны зварот у Віцебскі гарвыканкам наконт дарожак для ровараў.
Судом Чыгуначнага раёну Віцебску 13 красавіка быў вынесены прысуд у дачыненьні да былога сьледчага міжраённага аддзелу Сьледчага камітэту, які абвінавачваўся ва ўчыненьні злачынстваў, прадугледжаных часткай 3 артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу.
Гэтая тэндэнцыя назіраецца ня першы год і звычайна вядзецца пра атрыманьне хабараў за незаконнае афармленьне бальнічных лістоў. У 2014 годзе за такія дзеяньні асуджаныя лекар-хірург паліклінікі № 4 у Воршы, лекар-тэрапэўт Талачынскай ЦРБ, лекар-нэўроляг Дубровенскай ЦРБ. Працягваецца расьсьледаваньне крымінальных спраў па фактах атрыманьня хабараў лекарам Наваполацкай гарадзкой паліклінікі № 1, загадчыкам аднаго з аддзяленьняў Дубровенскай ЦРБ.
У Глыбокім людзі просяць згадаць на шыльдах гістарычныя назвы вуліц. За гэты сабрана каля шасьці дзясяткаў подпісаў жыхароў гораду. Подпісы перадалі ў глыбоцкі раённы Савет дэпутатаў. Разам з подпісамі быў перададзены і ўзор шыльды, якую распрацавалі прадстаўнікі грамадзкасьці Глыбокага.
Неанансаваны велікодны прыезд Аляксандра Лукашэнкі ў Воршу на ўвесь дзень спаралізаваў жыцьцё 150-тысячнага гораду. Ад раніцы ў нядзелю цэнтральныя вуліцы былі перакрытыя для руху транспарту, сюды-туды гойсалі толькі машыны ДАІ і супрацоўнікаў спэцслужбаў. На кожным скрыжаваньні дзяжурылі міліцыянты ў форме і цывільным, якія не выпускалі аўтамабілі з двароў. Добранадзейных вернікаў згрупавалі ля царквы Раства Прасьвятой Багародзіцы за некалькі гадзін да прыезду высокага госьця.