Як вызначыць, ці прыдатны ходнік для руху раварыстаў? Якія нарматыўна-прававыя акты гэта рэглямэнтуюць? Па якіх ходніках у Віцебску можна рухацца на ровары, а па якіх – не? Ліст з такімі пытаньнямі накіраваў у абласную ДАІ жыхар Віцебску Ўладзімер Несянюк пасьля таго, як быў аштрафаваны супрацоўнікамі дарожнай інспэкцыі.
У панядзелак, 10 кастрычніка, грамадзкія актывісты Віцебску цягам гадзіны зьбіралі подпісы ля помніка Караткевічу. Яны выступаюць супраць зьнішчэньня парку, пераносу помніка беларускаму пісьменьніку і зносу гістарычнага будынка музэю Міная Шмырова. Усё гэта адбудзецца, калі будзе рэалізаваны генэральны плян забудовы гораду пры будаўніцтве Паўночнага моста.
Віцебскі аблвыканкам, куды 27 верасьня быў перададзены адзін з асобнікаў калектыўнага ліста Аляксандру Лукашэнку ў абарону парку Партызанскай славы, даслаў віцебскаму праваабаронцу Леаніду Сьвеціку, які першым падпісаўся пад зваротам, паведамленьне пра тое, што па сутнасьці ён будзе разглядацца гарадзкім выканаўчым камітэтам.
З 5 па 10 кастрычніка ў нашай краіне з ініцыятывы праваабаронцаў праходзіць Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня. Беларусь – апошняя краіна Эўропы і постсавецкай прасторы, дзе сьмяротнае пакараньне ўжываецца на практыцы...
Адзін з ключавых грамадзкіх дзяячоў Аршаншчыны памёр у шпіталі ўвечары 4 кастрычніка. Разьвітаньне з Алесем Шутавым адбудзецца у пятніцу, 7 кастрычніка, у рытуальнай залі за паліклінікай імя Сямашкі (Ворша, вуліца Астроўскага, д.18-А). Падыходзіць можна з 9:00.
Аляксей Мілюкоў, сын вядомага бабруйскага блогера Алега Жалнова, з 2014 году адбывае пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі. Спачатку яго накіравалі ў Гомель, а ў жніўні 2015 году перавялі ў Наваполацкую папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 15. Цяпер Наваполацкі гарадзкі суд прыняў рашэньне адправіць яго ў закрытую турму.
Паводле інфармацыі грамадзкага актывіста Ігара Пастнова, на выязным паседжаньні суду Кастрычніцкага раёну Магілёва Сяргей Рыжоў быў асуджаны на тры гады турмы. Да гэтага вязень адбываў пакараньне ў папраўчай калёніі строгага рэжыму.
Свабоднаму прафсаюзу заводу «Шкловалакно» полацкі райвыканкам забараніў правядзеньне пікету 7 кастрычніка ў Міжнародны дзень барацьбы за годную працу. Дэмакратычныя прафсаюзы Беларусі ў гэты дзень традыцыйна арганізуюць розныя мерапрыемствы з патрабаваньнем годных умоваў працы, павышэньня заробку і гарантаваных працоўных месцаў.