Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў адмовіла праваабаронцу Леаніду Сьвеціку ў разглядзе дзесяці яго прапаноў па ўдасканаленьні выбарчых працэдур, забесьпячэньні адкрытасьці галасаваньня і падліку галасоў. Прычым усе прапанаваныя ім зьмены, паводле сьцьверджаньня праваабаронцы, не патрабуюць унясеньня зьменаў у дзейны Выбарчы кодэкс краіны.
Беларускія дзеці на майскія сьвяты ўдзельнічалі ў велікодных міжнародных моладзевых ваенна-патрыятычных зборах у Маскоўскай вобласьці. Гэтае мерапрыемства насіла займальны характар і «ня можа разглядацца як вярбоўка, навучаньне, фінансаваньне альбо выкарыстаньне наймітаў для ўдзелу ва ўзброеных канфліктах або ў ваенных дзеяньнях». Гэтак адказала беларускае МУС на пэтыцыю з патрабаваньнем праверыць, чым займаліся беларускія дзеці ў расейскім ваенна-патрыятычным лягеры.
Дэмакратычныя сілы Беларусі прынялі заяву ў абарону Аляксея Мілюкова-Жалнова, сына вядомага незалежнага блогера, які адбывае пакараньне на “хіміі” ў Наваполацку і якому ўлады інкрымінуюць парушэньне рэжыму адбываньня пакараньня, праз што могуць на 3 гады пазбавіць яго волі.
Ухіліста з Наваполацку выявілі на перадпалётным надглядзе ў Нацыянальным аэрапорце Менск, паведаміў супрацоўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксандар Марчанка.
Бурныя дэбаты прайшлі ў Менску 18 траўня ў Міністэрстве працы, дзе адбылося паседжаньне Рады па ўдасканаленьні працоўнага заканадаўства. Праўрадавыя ўдзельнікі паседжаньня адмовіліся абмяркоўваць зьмены ў пэнсійным заканадаўстве і агульнае пагаршэньне правоў працоўных у Беларусі. Палачанін, намесьнік старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага (СПБ) Мікола Шарах як сябра згаданай рады распавёў нашаму карэспандэнту пра хаду паседжаньня.
Прыканцы красавіка віцебскія праваабаронцы Павал Левінаў і Леанід Сьвецік пабывалі ў сталіцы Нарвэгіі горадзе Осьлё з працоўным візытам. Запрашалым бокам выступіла праваабарончая арганізацыя «Нарвэскі Хэльсынскі камітэт». Мэта візыту – азнаямленьне з досьведам работы дзяржаўных органаў і няўрадавых арганізацыяў па прыёме, адаптацыі і інтэграцыі замежных грамадзян, якія папрасілі прытулак у Нарвэгіі.
Сэнатар Ганна Шарэйка не разумее, чаму яна, кіраўнік са стажам, павінна апраўдвацца ў судзе за дом, лецішча ў глухой вёсцы, машыну і каханьне зь летувіскім бізнэсоўцам.
29 красавіка сябры аргкамітэту па стварэньні грамадзкай ініцыятывы «Хайсы» правялі сваё чарговае паседжаньне. Ян Дзяржаўцаў, як кіраўнік ініцыятывы, пазнаёміў аднадумцаў з працай, праведзенай за два апошнія месяцы.